Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Па якіх аб'ектах маёмасці, якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і размешчаны ў Аршанскім раёне, прымае рашэнне Аршанскі райвыканкам?

Пунктам 8 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2018 г. № 506 ”Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці“ Аршанскаму райвыканкаму прадастаўлена права самастойна ажыццяўляць распараджэнне размешчанай у межах Аршанскага раёна невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстанай нерухомай маёмасцю, уключанай у пералік невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстанай маёмасці, знаходзячайся ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь.

Даведачна.
Пералік фарміруецца ў адпаведнасці з пунктам 5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2012 г. № 294 ”Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю“. Такі пералік на 2019 г. зацверджаны загадам Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ад 8 лютага 2019 г. № 28 па ўзгадненні з Прэзідыумам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 5 лютага 2019 г.

У адпаведнасці з пералікам на тэрыторыі Аршанскага раёна запланавана да ўключэння ў гаспадарчы абарот 2 аб'екта ўстановы ”Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь“ і 1 комплекс капітальных пабудоў (2 аб'екта) Дзяржаўнага аб'яднання ”Беларуская чыгунка“ Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.


Апошнія навіны