Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Улік і распараджэнне акцыямі


Нарматыўная прававая база

Улік і распараджэнне акцыямі

Дзяржаўны камітэт па маёмасці выступае ад імя дзяржавы трымальнікам акцый, якія належаць Рэспубліцы Беларусь.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № 277 ”О некоторых вопросах регулирования рынка ценных бумаг“ улік праў на акцыі, якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, у тым ліку
ў гаспадарчым распараджэнні рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, у тым ліку ў гаспадарчым распараджэнні камунальных унітарных прадпрыемстваў, ажыццяўляецца цэнтральным дэпазітарыем каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь. Цэнтральным дэпазітарыем каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца РУП ”Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер“ (РУП ”РЦДКП“).

Дзяржаўным камітэтам па маёмасці з РУП ”РЦДКП“ заключаны дэпазітарны дагавор і адкрыты рахунак ”дэпа“, на якім шляхам фіксацыі і захоўвання інфармацыі аб колькасці каштоўных папер ажыццяўляецца ўлік праў на акцыі.

Прыняцце акцый ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца шляхам іх залічэння на дадзены рахунак ”дэпа“, а адчужэнне акцый у камунальную або прыватную ўласнасць – шляхам спісання з рахунку і залічэння на рахунак ”дэпа“ новага ўласніка.

Распараджэнне акцыямі (долямі ў статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ў валоданні і распараджэнні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь, у працэсе прыватызацыі рэгулюецца заканадаўствам аб прыватызацыі.

Пытанні распараджэння акцыямі (долямі ў статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў, у тым ліку рэспубліканскіх юрыдычных асоб, якія знаходзяцца
ў аператыўным кіраванні або гаспадарчым вядзенні, рэгулююцца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2019 г. № 169 ”О распоряжении государственным имуществом“.

Дзеянне названага Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
не распаўсюджваецца:

на набыццё ў дзяржаўную ўласнасць акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў пры рэструктурызацыі ў адпаведнасці
з заканадаўчымі актамі іх запазычанасці па плацяжах у рэспубліканскі
і мясцовыя бюджэты;

на распараджэнне акцыямі (долямі ў статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў у працэсе прыватызацыі;

на іншыявыпадкі, устаноўленыя дадзеным Указам. 

Парадак падрыхтоўкі праектаў рашэнняў аб распараджэнні маёмасцю, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама аб набыцці маёмасці
ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь устаноўлены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2019 г. № 767 ”О мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 10 мая 2019 г. № 169“.

У адпаведнасці з дадзеным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,

па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца:

·       адчужэнне, а таксама заклад акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь;

·       набыццё ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў;

па рашэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца:

·       набыццё ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь бязвыплатна, у тым ліку
з камунальнай уласнасці, акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў;

·       перадача без пераходу права уласнасці акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама іх перадача ў давернае кіраванне, калі іншае
не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі;

па рашэнні дзяржаўных органаў і арганізацый* ажыццяўляецца:

·       набыццё ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь за кошт уласных сродкаў,
у тым ліку з камунальнай уласнасці, з паступленнем у гаспадарчае вядзенне або аператыўнае кіраванне дзяржаўных органаў і арганізацый акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў;

-------------------------------------------

* Дзяржаўныя органы і арганізацыі:

Нацыянальны банк, Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, падпарадкаваныя Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь;

Генеральная пракуратура, Следчы камітэт, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, Камітэт дзяржаўнага кантролю, тэрытарыяльныя органы Камітэта дзяржаўнага кантролю і органаў фінансавых расследаванняў, суды;

рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду Рэспублікі Беларусь, Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

адміністрацыі свабодных эканамічных зон, Дзяржаўная ўстанова ”Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка ”Вялікі камень“.

па рашэнні тэрытарыяльных органаў, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, рэспубліканскіх юрыдычных асоб, падпарадкаваных дзяржаўным органам і арганізацыям (якія ўваходзяць у іх склад, сістэму)** ажыццяўляецца:

·       набыццё ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь за кошт уласных сродкаў,
у тым ліку з камунальнай уласнасці, з паступленнем у іх гаспадарчае вядзенне або аператыўнае кіраванне акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў.

-------------------------------------------

** У выпадках, якія ўстанаўліваюцца дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, рашэнне прымаецца па ўзгадненні з імі ў адпаведнасці з пунктам 5 вышэйназванага Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.