Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь
Матусевіч Дзмітрый Феафанавіч
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці
Кантактны тэлефон: +375 (17) 288 10 19
  • Біяграфія
  • Курыруемыя пытанні
Матусевіч Дзмітрый Феафанавіч нарадзіўся 18 кастрычніка 1978 года ў г. Маладзечна.

Адукацыя

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт – 2001 г.
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт – 2004 г.
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь – 2010 г.

Кар’ера

З 1996 г. па 2001 г. – студэнт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, г. Мінск

Са жніўня 2001 г. па лістапад 2001 г. – інжынер дзяржбюджэтнай тэматыкі кафедры эканомікі прыродакарыстання і менеджменту ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“, г. Мінск

З 2001 г. па 2004 г. – аспірант установы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“, г. Мінск

З верасня 2003 г. па снежань 2003 г. – інжынер дзяржбюджэтнай тэматыкі кафедры эканомікі прыродакарыстання і менеджменту ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“, г. Мінск

З 2004 г. па 2007 г. – асістэнт кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“, г. Мінск

З 2007 г. па 2009 г. – галоўны эканаміст аддзела планавання і фінансавання ўпраўлення эканомікі і інвестыцый Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

З 2009 г. па 2010 г. – кансультант упраўлення эканомікі і інвестыцый Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

З 2010 г. па 2012 г. – намеснік начальніка ўпраўлення ляснога комплексу галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

З 2012 г. па 2013 г. – галоўны саветнік аддзела аховы здароўя ўпраўлення аховы здароўя, сацыяльнай абароны і па пытаннях ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

З 2013 г. па 2014 г. – галоўны саветнік упраўлення аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

З мая 2014 г. па жнівень 2014 г. – намеснік начальніка аддзела капітальнага будаўніцтва рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства ”Белмедпрэпараты“, г. Мінск

З 2014 г. па 2015 г. – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў – начальнік упраўлення ляснога комплексу Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

З лютага 2015 г. па сакавік 2015 г. – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў, навакольнага асяроддзя – начальнік упраўлення ляснога комплексу і навакольнага асяроддзя Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

З 2015 г. па 2016 г.  – начальнік галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў, навакольнага асяроддзя Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

З 2016 г. па 2017 г. – начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прыродных комплексаў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

Верасень 2017 г. – начальнік галоўнага ўпраўлення трывалага развіцця Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

З 2017 г. па 2020 г. – намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

З 2020 г. – Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

Жанаты.  Выхоўвае двух дачок.

  • кіруе дзейнасцю Дзяржкаммаёмасці, у межах сваёй кампетэнцыі прымае рашэнні і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Дзяржкаммаёмасць задач і функцый, стан спраў у кіруемай ім сферы дзяржаўнага кіравання;
  • размяркоўвае абавязкі паміж намеснікамі Старшыні, вызначае паўнамоцтвы кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Дзяржкаммаёмасці і падначаленых яму дзяржаўных арганізацый;
  • зацвярджае ва ўстаноўленым парадку структуру і штатны склад цэнтральнага апарата Дзяржкаммаёмасці ў адпаведнасці з устаноўленай колькасцю і расходамі на ўтрыманне гэтага апарата, зацвярджае структуру падначаленых дзяржаўных арганізацый, узгадняе структуру абласных, Мінскага гарадскога тэрытарыяльных камітэтаў дзяржаўнай маёмасці;
  • зацвярджае палажэнні аб структурных падраздзяленнях Дзяржкаммаёмасці, а таксама статуты падначаленых яму дзяржаўных арганізацый;
  • дзейнічае без даверанасці ад імя Дзяржкаммаёмасці, прадстаўляе яго інтарэсы, выкарыстоўвае ва ўстаноўленым парадку яго сродкі і маёмасць, адкрывае рахункі ў банках, а таксама рахункі "дэпа" у рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер" і ў іншых дэпазітарыях, выдае даверанасці работнікам на прадстаўленне інтарэсаў Дзяржмаёмасці;
  • уносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праекты актаў заканадаўства па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Дзяржкаммаёмасці, у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
  • у адпаведнасці з заканадаўствам назначае на пасаду і вызваляе ад пасады работнікаў Дзяржкаммаёмасці, кіраўнікоў падначаленых дзяржаўных арганізацый;
  • выдае загады і падпісвае пастановы Дзяржкаммаёмасці, дае ўказанні ў межах сваёй кампетэнцыі;
  • арганізуе работу калегіі Дзяржкаммаёмасці і старшынствуе на яе пасяджэннях;
  • дае згоду на прызначэнне на пасаду і вызваленне ад пасады кіраўнікоў камітэтаў дзяржаўнай маёмасці абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў і структурных падраздзяленняў абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць паўнамоцтвы дзяржаўнай уладны ў галіне выкарыстання і аховы зямель, а таксама ўзгадняе палажэнні аб гэтых камітэтах і структурных падраздзяленнях;
  • зацвярджае графікі праверак прытрымлівання ў дзяржаўных арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкаммаёмасці, парадку разгляду зваротаў;
  • вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з ускладзенымі на Дзяржкаммаёмасць задачамі і функцыямі.