Кіраўніцтва
Матусевіч Дзмітрый Феафанавіч
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці
Кантактны тэлефон: +375 (17) 288 10 19
Біяграфія
Матусевіч Дзмітрый Феафанавіч нарадзіўся 18 кастрычніка 1978 года ў г. Маладзечна.
Адукацыя
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт – 2001 г.
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт – 2004 г.
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь – 2010 г.
Кар’ераЗ 1996 г. па 2001 г. – студэнт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, г. Мінск
Са жніўня 2001 г. па лістапад 2001 г. – інжынер дзяржбюджэтнай тэматыкі кафедры эканомікі прыродакарыстання і менеджменту ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“, г. Мінск
З 2001 г. па 2004 г. – аспірант установы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“, г. Мінск
З верасня 2003 г. па снежань 2003 г. – інжынер дзяржбюджэтнай тэматыкі кафедры эканомікі прыродакарыстання і менеджменту ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“, г. Мінск
З 2004 г. па 2007 г. – асістэнт кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“, г. Мінск
З 2007 г. па 2009 г. – галоўны эканаміст аддзела планавання і фінансавання ўпраўлення эканомікі і інвестыцый Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск
З 2009 г. па 2010 г. – кансультант упраўлення эканомікі і інвестыцый Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск
З 2010 г. па 2012 г. – намеснік начальніка ўпраўлення ляснога комплексу галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск
З 2012 г. па 2013 г. – галоўны саветнік аддзела аховы здароўя ўпраўлення аховы здароўя, сацыяльнай абароны і па пытаннях ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск
З 2013 г. па 2014 г. – галоўны саветнік упраўлення аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск
З мая 2014 г. па жнівень 2014 г. – намеснік начальніка аддзела капітальнага будаўніцтва рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства ”Белмедпрэпараты“, г. Мінск
З 2014 г. па 2015 г. – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў – начальнік упраўлення ляснога комплексу Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск
З лютага 2015 г. па сакавік 2015 г. – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў, навакольнага асяроддзя – начальнік упраўлення ляснога комплексу і навакольнага асяроддзя Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск
З 2015 г. па 2016 г. – начальнік галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў, навакольнага асяроддзя Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск
З 2016 г. па 2017 г. – начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прыродных комплексаў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск
Верасень 2017 г. – начальнік галоўнага ўпраўлення трывалага развіцця Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск
З 2017 г. па 2020 г. – намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск
З 2020 г. – Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, г. Мінск
Жанаты. Выхоўвае двух дачок.
Курыруемыя пытанні
- кіруе дзейнасцю Дзяржкаммаёмасці, у межах сваёй кампетэнцыі прымае рашэнні і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Дзяржкаммаёмасць задач і функцый, стан спраў у кіруемай ім сферы дзяржаўнага кіравання;
- размяркоўвае абавязкі паміж намеснікамі Старшыні, вызначае паўнамоцтвы кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Дзяржкаммаёмасці і падначаленых яму дзяржаўных арганізацый;
- зацвярджае ва ўстаноўленым парадку структуру і штатны склад цэнтральнага апарата Дзяржкаммаёмасці ў адпаведнасці з устаноўленай колькасцю і расходамі на ўтрыманне гэтага апарата, зацвярджае структуру падначаленых дзяржаўных арганізацый, узгадняе структуру абласных, Мінскага гарадскога тэрытарыяльных камітэтаў дзяржаўнай маёмасці;
- зацвярджае палажэнні аб структурных падраздзяленнях Дзяржкаммаёмасці, а таксама статуты падначаленых яму дзяржаўных арганізацый;
- дзейнічае без даверанасці ад імя Дзяржкаммаёмасці, прадстаўляе яго інтарэсы, выкарыстоўвае ва ўстаноўленым парадку яго сродкі і маёмасць, адкрывае рахункі ў банках, а таксама рахункі "дэпа" у рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер" і ў іншых дэпазітарыях, выдае даверанасці работнікам на прадстаўленне інтарэсаў Дзяржмаёмасці;
- уносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праекты актаў заканадаўства па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Дзяржкаммаёмасці, у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
- у адпаведнасці з заканадаўствам назначае на пасаду і вызваляе ад пасады работнікаў Дзяржкаммаёмасці, кіраўнікоў падначаленых дзяржаўных арганізацый;
- выдае загады і падпісвае пастановы Дзяржкаммаёмасці, дае ўказанні ў межах сваёй кампетэнцыі;
- арганізуе работу калегіі Дзяржкаммаёмасці і старшынствуе на яе пасяджэннях;
- дае згоду на прызначэнне на пасаду і вызваленне ад пасады кіраўнікоў камітэтаў дзяржаўнай маёмасці абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў і структурных падраздзяленняў абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць паўнамоцтвы дзяржаўнай уладны ў галіне выкарыстання і аховы зямель, а таксама ўзгадняе палажэнні аб гэтых камітэтах і структурных падраздзяленнях;
- зацвярджае графікі праверак прытрымлівання ў дзяржаўных арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкаммаёмасці, парадку разгляду зваротаў;
- вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з ускладзенымі на Дзяржкаммаёмасць задачамі і функцыямі.
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.