кіруе дзейнасцю Дзяржкаммаёмасці, у межах сваёй кампетэнцыі прымае рашэнні і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Дзяржкаммаёмасць задач і функцый, стан спраў у кіруемай ім сферы дзяржаўнага кіравання;
размяркоўвае абавязкі паміж намеснікамі Старшыні, вызначае паўнамоцтвы кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Дзяржкаммаёмасці і падначаленых яму дзяржаўных арганізацый;
зацвярджае ва ўстаноўленым парадку структуру і штатны склад цэнтральнага апарата Дзяржкаммаёмасці ў адпаведнасці з устаноўленай колькасцю і расходамі на ўтрыманне гэтага апарата, зацвярджае структуру падначаленых дзяржаўных арганізацый, узгадняе структуру абласных, Мінскага гарадскога тэрытарыяльных камітэтаў дзяржаўнай маёмасці;
зацвярджае палажэнні аб структурных падраздзяленнях Дзяржкаммаёмасці, а таксама статуты падначаленых яму дзяржаўных арганізацый;
дзейнічае без даверанасці ад імя Дзяржкаммаёмасці, прадстаўляе яго інтарэсы, выкарыстоўвае ва ўстаноўленым парадку яго сродкі і маёмасць, адкрывае рахункі ў банках, а таксама рахункі "дэпа" у рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер" і ў іншых дэпазітарыях, выдае даверанасці работнікам на прадстаўленне інтарэсаў Дзяржмаёмасці;
уносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праекты актаў заканадаўства па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Дзяржкаммаёмасці, у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
у адпаведнасці з заканадаўствам назначае на пасаду і вызваляе ад пасады работнікаў Дзяржкаммаёмасці, кіраўнікоў падначаленых дзяржаўных арганізацый;
выдае загады і падпісвае пастановы Дзяржкаммаёмасці, дае ўказанні ў межах сваёй кампетэнцыі;
арганізуе работу калегіі Дзяржкаммаёмасці і старшынствуе на яе пасяджэннях;
дае згоду на прызначэнне на пасаду і вызваленне ад пасады кіраўнікоў камітэтаў дзяржаўнай маёмасці абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў і структурных падраздзяленняў абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць паўнамоцтвы дзяржаўнай уладны ў галіне выкарыстання і аховы зямель, а таксама ўзгадняе палажэнні аб гэтых камітэтах і структурных падраздзяленнях;
зацвярджае графікі праверак прытрымлівання ў дзяржаўных арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкаммаёмасці, парадку разгляду зваротаў;
вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з ускладзенымі на Дзяржкаммаёмасць задачамі і функцыямі.