Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Выйшаў новы нумар навукова-практычнага журнала «Зямля Беларусі»

Журнал «Зямля Беларусі» – адзіны ў рэспубліцы навукова-практычны журнал, арыентаваны на тэматыку, звязаную з комплексным рэгуляваннем зямельна-маёмасных адносін, землеўпарадкаваннем, геаграфіяй, геадэзіяй, геаінфармацыйнымі тэхналогіямі, картаграфіяй, навігацыяй, рэгістрацыяй і ацэнкай нерухомай маёмасці, кіраваннем маёмасцю.

У новым нумары журнала чытайце аб выніках работы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ў 2020 годзе і задачах на 2021 год, аб практыцы і праблемах уліку аб'ектаў, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы (на прыкладзе Брэсцкай вобласці), аб новых класах даных у беларускім профілі базавай мадэлі зямельнага адміністравання і іншыя матэрыялы на актуальныя тэмы зямельна-маёмасных адносін, геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці.

Журнал прызначаны для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, землеўпарадкавальных служб мясцовых выканаўчых камітэтаў, а таксама для другіх зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, юрыдычных асоб і грамадзян, у тым ліку землекарыстальнікаў і патэнцыяльных інвестараў, грамадскасці.



Апошнія навіны