Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

У Тураве прадалі кватэру з аўкцыёну па галандскім метадзе

У Тураве Жыткавіцкага раёна прадалі кватэру з аўкцыёну па галандскім метадзе.

На таргах прададзены аб'ект дзяржаўнага жыллёвага фонда. Як удакладнілі ў камітэце «Гомельаблмаёмасць», незвычайнасць гэтага аўкцыёну знаходзілася ў тым, што таргі ішлі на паніжэнне кошту. Такія аўкцыёны называюць таксама галандскімі.

«Магчымасць паніжэння кошту жылых памяшканняў прадугледжана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2018 г. № 237 «Аб распараджэнні дзяржаўным жыллёвым фондам». Дакумент таксама замацоўвае магчымасць аплаты набытай маёмасці ў растэрміноўку да трох гадоў», – расказалі ў камітэце.

Спецыялісты адзначылі, што на чэрвень прызначаны чатыры звыклых аўкцыёны. У камітэце прапаноўваюць азнаёміцца з падрабязным пералікам аб'ектаў, якія плануюцца да продажу, на сайце камітэта «Гомельаблмаёмасць» у раздзеле «Нерухомая маёмасць». На ўзнікшыя пытанні адкажуць па нумарах у Гомелі: 8 (0232) 50-69-49, 50-66-43.


Апошнія навіны