Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

У Беларусі змяняюцца межы трох абласцей

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №136 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей». 

Устанаўленне меж адміністрацыйных раёнаў і абласцей Рэспублікі Беларусь, а таксама вызначэнне іх плошчаў было выканана больш за 60 гадоў таму (у пяцідзесятыя гады мінулага стагоддзя) графічным спосабам на аснове існуючага ў той час картаграфічнага матэрыялу.



У цяперашні час часта гэтыя межы немагчыма вызначыць на мясцовасці без прымянення спецыяльных прылад, таму што яны не супадаюць з цвёрдымі контурамі (рэкамі, меліяратыўнымі каналамі, дарожнай сеткай, ляснымі масівамі, прасекамі і г.д.), а таксама ва многіх выпадках перасякаюць участкі сельскагаспадарчых зямель і зямель ляснога фонду.

Для сучаснага вызначэння меж прыменена тэхналогія, у аснове якой ляжыць выкарыстанне найноўшых магчымасцей дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, метадаў атрымання і апрацоўкі фотавыявы і алічбоўкі зямельнага пакрыцця.

У адпаведнасці з указам, новыя межы Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей і іх раёнаў будуць вызначаны з 1 ліпеня 2021 года.

Змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання абласцей, раёнаў, сельсаветаў будуць улічаны ў адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь. Межы Гомельскай вобласці і яе раёнаў, якія супадаюць з Дзяржаўнай граніцай Беларусі з Украінай, будуць зменены пасля завяршэння дэмаркацыі.

Да 1 снежня 2021 года адпаведныя змяненні таксама ўнясуць у адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй і рэестр адрасоў Рэспублікі Беларусь цэнтралізавана ў межах сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія прадугледжваюцца Дзяржкаммаёмасці на маёмасныя адносіны, картаграфію і геадэзію.

За выдачу (афармленне) дакумента, які засведчвае права на зямельны ўчастак, пошліна брацца не будзе. Да памеру платы за дзяржаўную рэгістрацыю зямельных участкаў, праў, абмежаванняў (абцяжарванняў) праў на іх і ўнясенне выпраўленняў у дакументы рэгістра нерухомай маёмасці, а таксама да тарыфаў на паслугі па падрыхтоўцы звестак для дзяржаўнай рэгістрацыі і ўнясення выпраўленняў устанаўліваюцца паніжаючыя  каэфіцыенты.

Грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы будуць вызвалены ад платы за ўнясенне змяненняў у дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб адрасе.

Указ не прывядзе да неабходнасці інфармавання дзяржаўных органаў аб змяненні месца знаходжання юрыдычнай асобы, унясення змяненняў у дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб адрасе (устаноўчыя дакументы, пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў, спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), дакументы аб рэгістрацыі грамадзян па месцу жыхарства і месцу знаходжання і іншыя). Адпаведныя змяненні ў дакументы ўносяцца адначасова з унясеннем у іх іншых змяненняў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, і (або) па ініцыятыве юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў або грамадзян.

Дзеянне дагавораў арэнды зямельных участкаў, мяжы якіх змяняюцца, захоўваецца да спынення тэрміну арэнды.

Прыклад змянення меж раёна
 
У Гомельскай вобласці п. Шастовічы, в. Шастовічы, в. Майсеевічы, в. Вялаўск і д. Чарноцкае Петрыкаўскага раёна прадугледжваецца ўключыць у склад Мазырскага раёна. Гэта абумоўлена тым, што гэтыя населеныя пункты размешчаны на правым беразе р. Прыпяць, а адміністрацыйны цэнтр Петрыкаўскага раёна – г.Петрыкаў, – на левым, што значна павялічвае адлегласць між імі. Уключэнне ў склад Мазырскага раёна гэтых населеных пунктаў з'яўляецца эканамічна мэтазгодным, паколькі дазволіць скараціць час і сродкі на сацыяльна-бытавое і медыцынскае абслугоўванне пражываючых у іх грамадзян службамі гэтага раёна, а таксама зэканоміць адпаведныя сродкі ў Петрыкаўскім раёне.

Правядзенне грамадскага абмеркавання дало падставы мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прыняць рашэнні і даць прапановы аб адпаведным змяненні меж Петрыкаўскага і Мазырскага раёнаў. 

Такім чынам, 352 домаўладання прызначаных населеных пунктаў пасля ўступлення ў сілу Указа № 136 увойдуць у склад Мазырскага раёна.


Апошнія навіны