Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Цэнтр павышэння кваліфікацыі Дзяржкаммаёмасці правядзе навучанне на права ажыццяўлення паўнамоцтваў прадстаўніка дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў

На базе Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы Дзяржкаммаёмасці з лістапада цяперашняга года будзе ажыццяўляцца навучанне па адукацыйнай праграме «Падрыхтоўка асоб на права ажыццяўлення паўнамоцтваў прадстаўніка дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі) у статутных фондах якіх належаць Рэспубліцы Беларусь або адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам». 

Мэта праграмы – пашырэнне і паглыбленне ведаў асоб, якія прэтэндуюць на права ажыццяўлення паўнамоцтваў прадстаўніка дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі) у статутных фондах якіх належаць Рэспубліцы Беларусь або адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, па актуальных пытаннях кіравання гаспадарчымі таварыствамі, навучанне ўменню аналізаваць эканамічны стан акцыянернага таварыства, рэгуляваць яго дзейнасць і прымаць граматныя кіраўніцкія рашэнні.

Працягласць навучання – 2 тыдні. Па заканчэнні слухачам будзе выдавацца даведка аб навучанні дзяржаўнага ўзору. Атэстацыя будзе праводзіцца Дзяржаўным камітэтам па маёмасці на базе цэнтра.

Па пытаннях браніравання месцаў для засялення слухачоў на час навучання цэнтр супрацоўнічае з наступнымі арганізацыямі:
інтэрнат гасцінічнага тыпу № 2 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 67, тэл. 8 017 292 48 77;
гасцініца Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, г. Мінск, вул. Караля, 12, тэл. 8 017 358 89 19;
інтэрнат гасцінічнага тыпу ДУА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы», г. Мінск, вул. Маскоўская, 15, тэл. 8 017 228 13 12.
Пры браніраванні нумароў просьба паведамляць, што пражыванне трэба слухачам цэнтра.

Таксама ў Цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы Дзяржкаммаёмасці атэставаныя прадстаўнікі дзяржавы маюць магчымасць павысіць сваю кваліфікацыю па праграме «Карпаратыўнае кіраванне. Практычныя пытанні кіравання гаспадарчым таварыствам з доляй дзяржавы ў статутным фондзе», арганізаванай у адпаведнасці з распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 17.08.2020 № 163р «Аб павышэнні кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў».

Азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй і запісацца на навучанне пры дапамозе запаўнення формы можна тут.

Для даведкі. У адпаведнасці з Палажэннем аб прадстаўніках дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі) у статутных фондах якіх належаць Рэспубліцы Беларусь або адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2008 г. № 694, не радзей за адзін раз у пяць гадоў са дня атэстацыі прадстаўнік дзяржавы, які з'яўляецца членам савета дырэктараў (наглядальнага савета), павышае сваю кваліфікацыю.


Апошнія навіны