Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Развіццё ацэначнай дзейнасці абмеркавалі на навукова-практычнай канферэнцыі ў Пінску

Адбылася IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Развіццё ацэначнай дзейнасці: сусветнае, нацыянальнае, еўразійскае вымярэнне». 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ў асобе Старшыні Дзмітрыя Матусевіча і намесніка Старшыні Кацярыны Лук'янавай, кіраўнік Камітэта Кадастру Рэспублікі Арменія Сурэн Таўмасян, прадстаўнікі Дэпартамента па развіцці прадпрымальніцкай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь і іншыя.

У рамках канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі пытанні фарміравання адзінага рынку паслуг па ацэнцы маёмасці Еўразійскага эканамічнага саюза, узаемадзеяння дзяржавы і бізнесу ў рэгуляванні ацэначнай дзейнасці ў краінах-удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама навуковыя і практычныя пытанні ацэнкі кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў (ацэнка кошту помнікаў архітэктуры).

Увазе ўдзельнікаў канферэнцыі таксама былі прадстаўлены практычныя кейсы ад калег з Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан, якія паказваюць практыку ацэнкі кошту помнікаў архітэктуры.


Апошнія навіны