18.07.2022
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон аб змяненні Кодэкса аб зямлі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў».
Закон распрацаваны дзеля выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, данага на нарадзе 15 лютага 2022 г. пры абмеркаванні праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб удасканальванні зямельных адносін».
Змяненні дазволяць комплексна ўдасканаліць заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель і накіраваны на рашэнне тыпавых праблем грамадзян, развіццё сельскіх тэрыторый, уцягненне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых зямель, пашырэнне праў мясцовых органаў улады і землекарыстальнікаў па распараджэнні зямельнымі ўчасткамі, а таксама на спрашчэнне парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў.
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» у частцы зямельных пытанняў носіць комплексны характар і ўключае ў сябе як самастойныя нормы (уступаюць у сілу з 1 верасня 2022 г.), так і выкладанне Кодэкса аб зямлі ў новай рэдакцыі (уступіць у сілу з 1 студзеня 2023 г.).
З 1 верасня 2022 г. уступяць у сілу асобныя нормы Закона, якія закранаюць:
- узаканенне самавольна занятых зямель (так званая зямельная амністыя);
- афармленне зямельных участкаў у садаводчых таварыствах па фактычным карыстанні без неабходнасці ўнясення змяненняў у праекты забудовы гэтых таварыстваў;
- набыццё на працягу пяці гадоў зямельных участкаў у прыватную ўласнасць або доўгатэрміновую арэнду з паніжанымі каэфіцыентамі (па паніжанаму кошту): 0,8 – на тэрыторыі г. Мінска, абласных цэнтраў; 0,5 – на іншых тэрыторыях.
З 1 студзеня 2023 г. уступіць у дзеянне абноўлены Кодэкс аб зямлі, які прадугледжвае:
- пашырэнне паўнамоцтваў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сферы зямельных адносін;
- зняцце шэрага абмежаванняў у дачыненні да здзелак з зямельнымі ўчасткамі, якія ўключаюць раздзел, змяненне меж і мэтавага прызначэння зямельных участкаў пры прытрымліванні землекарыстальнікамі шэрага ўмоў;
- магчымасць прадастаўлення дадатковых зямельных участкаў без правядзення аўкцыёнаў;
- вызначэнне мясцовымі органамі ўлады мэт прадастаўлення зямельных участкаў без аўкцыёну на пэўных тэрыторыях;
- павелічэнне гранічных памераў зямельных участкаў, якія прадастаўляюцца грамадзянам і магчымасць вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі незалезна ад рэгістрацыі;
- надзяленне свабодных эканамічных зон кампетэнцыяй па рэгуляванні зямельных адносін у межах гэтых зон.
Для даведкі. Распрацоўшчыкам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» у частцы пытанняў самавольнага будаўніцтва (змяненні, якія дакранаюцца артыкула 223 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь) з'яўляецца Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.