Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Нацыянальную інфраструктуру прасторавых даных абмеркавалі на тэматычным пасяджэнні ў рамках «ТИБО-2021»

Тэматычнае пасяджэнне «Нацыянальная інфраструктура прасторавых даных» адбылося сёння ў рамках правядзення XXVII Міжнароднага форума па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТИБО-2021».

На мерапрыемстве абмяркоўвалася стварэнне Нацыянальнай інфраструктуры прасторавых даных (НІПД), а таксама былі презентованы праекты і рашэнні ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, накіраваныя на фарміраванне НІПД.

У ходзе дыскусіі ўдзельнікі пасяджэнні абмяняліся вопытам і меркаваннямі ў пытаннях стандартызацыі прасторавых даных, развіцця базавых інфармацыйных рэсурсаў адраснай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, у рамках дакладаў былі разгледжаны даныя беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі ў структуры ІПД і адзіная прасторавая сістэма жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Пасля тэматычнага пасяджэння здзейснілася падвядзенне вынікаў конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «ТИБО-2021». Так, у намінацыі «Для дзяцей і юнацкасці» РУП «Белкартаграфія» заняло 2 месца. Дадзеную ўзнагароду прадпрыемства атрымала за сайт інтэрактыўнай карты «Мая Радзiма – Беларусь».


Апошнія навіны