Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Нацыянальнае кадастравае агенцтва запусціла новы сайт

Нацыянальнае кадастравае агенцтва запусціла новы карпаратыўны сайт. Рэсурс зазнаў значныя змяненні ў частцы дызайну і напаўнення. Апрача гэтага, сайт адаптыўны: зручна адлюстроўваецца на смартфонах, планшэтах, што дазваляе карыстальніку з лёгкасцю знаходзіць неабходную інфармацыю. Таксама даступны версія для слабабачачых і падача зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

«На нашым абноўленым сайце кожны карыстальнік зможа атрымаць вычарпальную інфармацыю аб дзейнасці Нацыянальнага кадастравага агенцтва, рабоце сістэмы дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй, стане рынку нерухомай маёмасці, адраснай сістэмы, а таксама аб праграмных прадуктах прадпрыемства», – адзначылі ў агенцтве.

Акрамя таго, на сайце можна знайсці карысныя спасылкі і тэматычныя матэрыялы, якія сфарміруюць у карыстальнікаў комплекснае прадстаўленне аб паслугах, якія аказваюцца Нацыянальным кадастравым агенцтвам.


Апошнія навіны