Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Мікалай Бобер: Нацыянальная інфраструктура прасторавых даных – аснова развіцця лічбавай эканомікі

Дзяржаўны камітэт па маёмасці прымае ўдзел у XXVII Міжнародным форуме па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТИБО-2021». Ведамства прадстаўляюць Нацыянальнае кадастравае агенцтва, Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, «Белгеадэзія», «Белкартаграфія», «БелПСХАГП», «Белдзіпразем».


У ходзе форума прадпрыемствы сістэмы Дзяржкаммаёмасці прэзентуюць наведвальнікам функцыянал распрацаваных інфармацыйных рэсурсаў, дэманструюць новыя тэхналогіі ў галіне фотаграмметрыі, паслугі па стварэнні інтэрактыўнага 5D-пашпарта і картаграфічныя матэрыялы.

«Дэвіз нашай экспазіцыі: нацыянальная інфраструктура прасторавых даных – аснова развіцця лічбавай эканомікі, – адзначыў намеснік Старшыні Дзяржкаммаёмасці Мікалай Бобер. – У сістэме прадпрыемстваў камітэта ствараюцца і вядуцца лічбавыя базы прасторавых даных, якія ўладаюць поўным спектрам характарыстык па зямельных участках, аб'ектах нерухомай маёмасці. У наступным яны змогуць выкарыстоўвацца ў розных галінах эканомікі». 

Таксама Мікалай Бобер дадаў, што на сённяшні дзень Дзяржкаммаёмасць ужо ў поўным аб'ёме мае інфармацыю аб зямлі і аб'ектах нерухомай маёмасці ў лічбавым відзе. На аснове гэтых даных ствараюцца лічбавыя сервісы, якія дазваляюць аказваць рознага роду анлайнпаслугі як для юрыдычных і фізічных асоб на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і для зацікаўленых зарубежных інвестараў.

«Асабліва гэта становіцца актуальным у перыяд пандэміі. Магчымасць інтэрактыўнага доступу да інфармацыі дазваляе вывучыць аб'ект нерухомай маёмасці або зямельны ўчастак, у які маецца на ўвазе інвесціраваць», – рэзюмаваў намеснік Старшыні.

XXVII Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТИБО-2021» праходзіць у Мінску з 1 па 4 ліпеня. У мерапрыемстве традыцыйна прымаюць удзел найбуйнейшыя айчынныя і зарубежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, апаратных сродкаў і праграмнага забеспячэння, кампаніі-аператары мабільнай і фіксаванай сувязі, распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі высокатэхналагічных прадуктаў, сістэм бяспекі, інтэлектуальных рашэнняў і сервісаў для масавага і карпаратыўнага сегмента. Сёлета ўдзельнікамі сталі больш за 100 арганізацый з Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Расійскай Федэрацыі, Узбекістана і інш.


Апошнія навіны