Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Абноўлены функцыянал, дадатковыя слаі, мабільная версія: што новае з'явілася на публічнай кадастравай карце Беларусі

Карыстальнікам інтэрнэту стала даступна мадэрнізаваная публічная кадастравая карта Беларусі. Мабільная версія, аптымізаваныя функцыі пошуку, персанальныя настройкі, новы сучасны інтэрфейс і, канечне, дадатковыя слаі — распрацоўшчыкі працавалі на працягу палутара гадоў, каб забяспечыць запыты карыстальнікаў, зрабіць карту зручней і даступней. 



Публічная кадастравая карта краіны заўсёды карысталася папулярнасцю, бо дзякуючы ёй можна было ўбачыць дакладныя межы зямельных участкаў, а стала быць, пазбегнуць спрэчак паміж суседзямі, у тым ліку судовыя. Межы населеных пунктаў, другіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, адрасы цікавячых пабудоў, кадастравыя нумары ўчасткаў – каб атрымаць гэту інфармацыю рэсурс наведваюць 580 тысяч карыстальнікаў за год. Як толькі даныя на базавых інфармацыйных рэсурсах абнаўляюцца, гэта адразу адлюстроўваецца і на карце.

– Час дыктуе змяненні, – канстатуе Міхаіл Хіль, генеральны дырэктар Нацыянальнага кадастравага агенцтва. – Па-першае, карта павінна быць у добрым сучасным інтэрфейсе, прыязным карыстальніку. Адзін з яго элементаў – мультыпошук, што значыць магчымасць аналізаваць карту адразу па некалькіх слаях, якія адлюструюцца адначасова. Яшчэ адзін адказ на сучасныя запыты – мабільная версія карты, бо не заўсёды ёсць магчымасць выкарыстаць персанальны камп'ютэр. Карта даступна і функцыянуе ў рэжыме 24/7, інфармацыя бясплатная.

Дарэчы, зараз абмяркоўваецца варыянт адпаведнага мабільнага дадатку, які спатрэбіўся б тым, хто не заўсёды знаходзіцца анлайн.

– Дзякуючы супрацоўніцтву з шэрагам дзяржаўных органаў і арганізацый на публічнай кадастравай карце з'явілася мноства дадатковых слаёў, – адзначае Міхаіл Аляксеевіч. – Напрыклад, людзям цікава ведаць, дзе паблізу знаходзяцца крыніцы, каб упарадкаваць іх або проста набраць чыстай крынічнай вады. У трылогію Года Малой радзімы ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя мы максімальна напоўнілі тэму «Крыніцы»: на карту нанесены ўсе крыніцы, якія сёння вядомыя. Яшчэ адзін новы слой, які карыстаецца папулярнасцю, – «Помнікі Вялікай Айчыннай вайны». Большасць ідэй аб напаўненні карты нарадзілася дзякуючы адваротнай сувязі з карыстальнікамі: мы збіралі і аналізавалі іх варыянты, затым прапаноўвалі супрацоўніцтва тым ведамствам і арганізацыям, якія валодаюць адпаведнымі звесткамі.

Карта ўключае больш за 25 слаёў праверанай і, безумоўна, карыснай інфармацыі. Так, абазначаныя на ёй аўтазаправачныя станцыі, у тым ліку для электрамабіляў, дазволяць аўтамабілісту не застацца на дарозе без паліва. Дарэчы, цяпер можна пазіцыянаваць на карце ўласнае месцазнаходжанне. Азнаёміўшыся з граніцамі пагранічнай зоны і паласы, карыстальнікі зразумеюць, ці трэба афармляць спецыяльны дазвол, каб дабрацца ў патрэбны пункт, і ці не стануць яны выпадковымі парушальнікамі закона. Веды зон, забароненых для выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў, дазволіць пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці.   

– Мы як арганізацыя, якая стварыла карту і выверыла інфармацыю, ручаемся, што ўсе даныя на ёй дакладныя і актуальныя, – падкрэслівае генеральны дырэктар Нацыянальнага кадастравага агенцтва. – Яны аўтаматычна падцягваюцца з базы даных дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў зямельнага кадастру.

Асноўнымі слаямі даных па-ранейшаму застаюцца тыя, якія звязаны з нерухомай маёмасцю. Сярод іх з'явіўся новы, які называецца «Інтэрактыўныя 5D-пашпарты», дадзены Мінскім абласным агенцтвам па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры.

– Гэта тэма будзе вельмі цікавая для патэнцыяльных інвестараў з пункту гледжання вызначэння месца размяшчэння будучых аб'ектаў, – лічыць Міхаіл Аляксеевіч. – Пры арганізацыі аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў дзякуючы сістэме аўтаматызаванага праектавання можна будзе намаляваць мадэль з існуючымі камунікацыямі. Пашпарт аб'екта складаецца з пяці слаёў. Першы не відэалізаваны, ён утрымлівае апісанне аб'екта, яго прававы статус. Затым ідзе слой існуючых камунікацый: можна пабачыць, менавіта якія праходзяць на тэрыторыі ўчастка і побач, ці маецца паблізу шаша або чыгунка. Аб'ёмную мадэль аб'екта ў 3D з цікавячым інвестара збудаваннем або сукупнасцю збудаванняў можна пакруціць, пагрузіцца ў яе, каб пабачыць газавую трубу або цепласетку. Такім чынам, беручыся да рэалізацыі інвестпраекта, вы можаце пабачыць, дзе трэба адступіць ад газавай трубы, каб захаваць патрабаванні будаўнічых норм і бяспекі, як паставіць будынак, каб не залезці на суседні ўчастак і пазбегнуць праблем пры яго ўводзе ў эксплуатацыю. Дарэчы, былі выпадкі аднаўлення страчаных аб'ектаў дзякуючы 5D-пашпартам.

Унікальны слой, які ўтрымлівае інфармацыю аб прасторавым палажэнні элементаў вулічна-дарожнай сеткі на тэрыторыі населеных пунктаў з Рэестра найменняў вуліц і дарог Рэестра адрасоў Рэспублікі Беларусь, – такой кадастравай інфармацыі няма больш ні на адной інтэрактыўнай карце краіны СНД.

У Нацыянальным кадастравым агенцтве з гордасцю падкрэсліваюць, што ўсё праграмнае забеспячэнне для мабільнай версіі карты, правільнага каардынавання, пазіцыянавання на мясцовасці, картаграфічнага інтэрфейсу распрацавана іх штатнымі праграмістамі, спецыялістамі па геаінфармацыйных сістэмах – хутка і на высокім прафесійным узроўні.

Пакуль абноўленая версія карты знаходзіцца на этапе вопытнай эксплуатацыі. Аднак статычнай яна не застанецца. Так, ужо зараз па просьбах карыстальнікаў пачынаецца работа над стварэннем карты месцаў з аб'ектамі даступнага (безбар'ернага) асяроддзя.


Апошнія навіны