Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2019 г. № 134 «Аб звароце імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» тэрмiн абарачэння чэкаў «Маёмасць» усталяваны па 31 снежня 2020 года.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб iмянных прыватызацыйных чэках Рэспублiкi Беларусь» імянны прыватызацыйны чэк з’яўляецца дзяржаўнай імянной каштоўнай паперай Рэспублікі Беларусь, выпушчанай на тэрмін, устаноўлены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Прыватызацыйны чэк забяспечаны дзяржаўнай уласнасцю, якая падлягае бязвыплатнай перадачы грамадзянам Рэспублікі Беларусь, сведчыць аб праве яго ўладальніка на долю ў прыватызуемай дзяржаўнай уласнасці і выказвае памер гэтай долі (квоту).
Абмен імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» на акцыі ажыццяўляецца праз аддзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк» па месцы жыхарства, дзе адкрыты спецыяльныя чэкавыя рахункі грамадзян.
У аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» маецца пералік адкрытых акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх прапануюцца для абмену. Інфармацыю аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці гэтых акцыянерных таварыстваў і аб велічыні дывідэндаў, якія налічваюцца, можна даведацца на сайце Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам абмену на акцыі падлягаюць ІПЧ «Маёмасць»:
- налічаныя пакупніку ў адпаведнасці з артыкулам Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 1993 года "Аб імянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь» (квота на маёмасць дзяржаўных прадпрыемстваў) і атрыманыя ў спадчыну;
- перааформленыя пакупніку ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуль, дзядуль, свякрові, свёкра, цесця і цешчы), якім яны былі налічаныя ў якасці асабістай маёмаснай квоты, але ў суме не больш за 250 ІПЧ «Маёмасць» на працягу ўсяго перыяду бязвыплатнай прыватызацыі.
Набываючы акцыі, грамадзянін становіцца акцыянерам і ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права ўдзельнічаць у кіраванні таварыствам, атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці прадпрыемства, а таксама прадаваць, дарыць і атрымліваць акцыі ў спадчыну.
Акцыянер можа ўдзельнічаць у сходах акцыянераў і выказваць сваю пазіцыю па пытаннях, якія выносяцца на абмеркаванне сходу, у тым ліку і па размеркаванні прыбытку і выплаце дывідэндаў.
У адпаведнасці з заканадаўствам акцыянернае таварыства мае права накіроўваць частку прыбытку, якi застаецца ў яго распараджэнні пасля выплаты падаткаў, iншых абавязковых плацяжоў і пакрыцця страт бягучых перыядаў, на выплату дывідэндаў акцыянерам таварыства. Рашэнне па размеркаванні прыбытку прымаецца на агульным сходзе акцыянераў.
Пры жаданні набытыя акцыі можна прадаць. Продаж ажыццяўляецца праз ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» пры пасрэдніцтве прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер, які з’яўляецца ўдзельнікам біржы.
Спісы прафесійных удзельнікаў размешчаны на сайце ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».