Урадам Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб падаўжэнні тэрміну звароту імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» па 31 снежня 2022 г. Адпаведная пастанова прынята 26 лістапада 2020 года.
Замяніць імянныя прыватызацыйныя чэкі «Маёмасць», якія належаць грамадзянам, на дзяржаўныя акцыі магчыма ў падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк», якія выконваюць прызначаныя аперацыі. Там жа можна азнаёміцца са спісам акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх прапануюцца да набыцця ў абмен на чэкі, і інфармацыяй аб гэтых таварыствах. Пры звароце трэба прад'явіць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і сертыфікат чэкаў «Маёмасць».
У цяперашні час для абмену на чэкі «Маёмасць» прапануюцца акцыі каля двухсот адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у розных сферах вытворчасці і аказання паслуг.
Пры абмене чэкаў «Маёмасць» на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права выкарыстоўваць чэкі, выдадзеныя ім асабіста, а таксама атрыманыя па дагаворах дарэння і (або) па спадчыне ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужоў, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуль, дзядуль, свекрыві, свёкра, цесця і цешчы), пры ўмове, што дорацца (наследуюцца) толькі чэкі, выдадзеныя блізкім сваякам, але ў суме не болей 250 імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» на працягу ўсяго перыяду бязвыплатнай прыватызацыі.
Набываючы акцыі, грамадзянін становіцца акцыянерам адпаведнага акцыянернага таварыства і згодна заканадаўству надзяляецца правам на ўдзел у кіраванні таварыствам, атрыманне інфармацыі аб яго дзейнасці, а таксама правам на продаж, дарэнне і перадачу належачых яму акцый па спадчыне.