Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Увекавечана памяць выдатнага геадэзіста і тапографа Іосіфа Ходзькі

У гарадскім пасёлку Крывічы Мядзельскага раёна адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў гонар 220-й гадавіны з дня нараджэння Іосіфа Ходзькі – выдатнага вучонага, геадэзіста і тапографа, актыўнага ўдзельніка работ па стварэнні Геадэзічнай дугі Струвэ. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, мясцовых органаў улады, а таксама запрошаныя госці.

З прывітальным словам звярнуўся Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч: «Увекавечваючы памяць нашых выдатных землякоў, мы ўносім уклад у захаванне гістарычнага здабытку краіны, ва ўмацаванне сувязі і пераемнасці пакаленняў. Мемарыяльная дошка ў гонар 220-й гадавіны з дня нараджэння Іосіфа Ходзькі – гэты напамін аб чалавеку, які з гонарам выканаў свой абавязак і з'яўляецца прыкладам для пераймання». 

Акрамя таго, адбылася прэзентацыя кнігі Уладзіміра Мкртычана «Іосіф Ходзька. Генерал, геадэзіст, чалавек». Аўтар расказаў аб жыцці Іосіфа Ходзька, а таксама адзначыў, што главы напісаны ў выніку працяглых пошукаў, работы ў архівах, таму ўтрымліваюць багаты матэрыял, які сведчыць аб гераічных подзвігах, прафесійным майстэрстве і духоўным багацці нашага суайчынніка. 

У заключэнне свайго выступлення Уладзімір Мкртычан падзякаваў усіх прысутных і тых, хто меў дачыненне да выхада кнігі, і ўручыў гасцям асабіста падпісаныя экзэмпляры новага выдання.

В заключение своего выступления Владимир Мкртычян поблагодарил всех присутствующих и тех, кто был причастен к выходу книги в свет, и вручил гостям лично подписанные экземпляры нового издания.


Апошнія навіны