17.06.2022
Зменены рэгламент простага аўкцыёну па продажы на біржы каштоўных папер, якія належаць дзяржаве

Пратаколам пасяджэння Праўлення ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» ад 8 чэрвеня 2022 г. № 31 зацверджаны змяненні ў Рэгламент простага аўкцыёну па продажы ў ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» каштоўных папер, якія належаць дзяржаве.
Сярод асноўных – змяненне, якое прадугледжвае магчымасць продажу канфіскаваных акцый па іх пачатковым кошце, павялічаным на пяць працэнтаў, адзінаму ўдзельніку (пры яго згодзе) аўкцыёну, які не адбыўся. Гэта дазволіць забяспечыць актывізацыю працэсу рэалізацыі канфіскаваных або звернутых у даход дзяржавы іншым спосаб акцый акцыянерных таварыстваў. Таксама змяненні закранулі формулы разліку значэння кроку змянення стартавага кошту каштоўнай паперы.
Змяненні ў рэгламент распаўсюджваюцца на аўкцыёны, якія будуць праводзіцца на падставе зарэгістраваных з 16 чэрвеня цяперашняга года Беларускай валютна-фондавай біржай заяў аб выкананні функцый гандлёвага агента.
Азнаёміцца з абноўленым рэгламентам можна тут.
Апошнія навіны