27.07.2022
Зменены парадак публікацыі паведамленняў аб правядзенні таргоў
Дзяржаўным камітэтам па маёмасці зменены парадак публікацыі паведамленняў аб правядзенні таргоў у адносінах да дзяржаўнага жыллёвага фонда і нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў з удзелам дзяржавы.
Так, з 1 ліпеня 2022 года ў Адзінай інфармацыйнай базе даных невыкарыстоўваемай маёмасці, прызначанай для продажу і здачы ў арэнду, арганізатары аўкцыёнаў (конкурсаў) абавязаны самастойна ажыццяўляць размяшчэнне інфармацыі (апублікаванне паведамленняў) аб правядзенні таргоў у адносінах да:
- аб'ектаў нерухомай маёмасці, якія знаходзяцца ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў з удзелам дзяржавы;
- жылых дамоў, інтэрнатаў, ізаляваных жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонда, якія праводзяцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку продажы жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонда на аўкцыёне, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2010 г. № 1695.
Акрамя таго, зменены рэкамендацыі аб апублікаванні паведамленняў аб правядзенні таргоў (замест пісьма Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ад 7 красавіка 2020 г. № 14-2-10/2312/вн). Азнаёміцца з імі можна тут.
Для даведкі. Адзіная база з'яўляецца модулем дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Адзіны рэестр маёмасці», створанай у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 168 «Аб адзіным рэестры маёмасці». Арганізатарамі аўкцыёнаў з'яўляюцца камітэты дзяржаўнай маёмасці абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, мясцовыя выканаўчыя камітэты, спецыялізаваныя арганізацыі, а таксама гаспадарчыя таварыствы, балансатрымальнікі (прадаўцы) адпаведнай маёмасці.
Апошнія навіны