21.12.2021
Завершаны праект па мадэрнізацыі праграмнага забеспячэння рэестра адрасоў Рэспублікі Беларусь
Завершана работа над праектам па мадэрнізацыі праграмнага забеспячэння рэестра адрасоў Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час гэты сервіс з'яўляецца высокатэхналагічным web-дадаткам з картаграфічным інтэрфейсам і сучасным дызайнам.
Распрацоўка рэестра ажыццяўлялася спецыялістамі Нацыянальнага кадастравага агенцтва ў перыяд з кастрычніка 2020 г. па лістапад 2021 г. Трэба адзначыць, што гэта першая поўная мадэрнізацыя рэсурсу, старт існаванню якога быў пакладзены больш за 10 гадоў таму.
Па выніках работ паспяхова праведзены прыёмачныя выпрабаванні мадэрнізаванага рэестра адрасоў, а таксама складзены дэталёвы план мерапрыемстваў па ўкараненні рэсурсу ў прамысловую эксплуатацыю ў тэрытарыяльных арганізацыях па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, навучанні адпаведных спецыялістаў, размяшчэнні web-дадатку ў сетцы Інтэрнэт, канвертацыі даных з дзеючага праграмнага забеспячэння і многае іншае.
Цікавай асаблівасцю распрацоўкі было прыцягненне спецыялістаў тэрытарыяльных арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры да работ па тэсціраванні мадэрнізаванага праграмнага забеспячэння. Такі падыход прыменены Нацыянальным кадастравым агенцтвам упершыню.
Калі вы з'яўляецеся карыстальнікам адраснага рэестра і хацелі б ведаць дэталі плана перахода на новае праграмнае забеспячэнне, звярніцеся да спецыялістаў упраўлення геаінфармацыйных сістэм агенцтва.

Апошнія навіны