04.01.2022
Выйшаў новы нумар навукова-практычнага журнала «Зямля Беларусі»

Журнал «Зямля Беларусі» – адзіны рэспубліканскі навукова-практычны журнал, арыентаваны на тэматыку, звязаную з комплексным рэгуляваннем зямельна-маёмасных адносін, землеўпарадкаваннем, геаграфіяй, геадэзіяй, геаінфармацыйнымі тэхналогіямі, картаграфіяй, навігацыяй, рэгістрацыяй і ацэнкай нерухомай маёмасці, кіраваннем маёмасцю.
У новым нумары журнала чытайце аб уцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці ў Магілёўскай вобласці, вывучэнні тэхналогіі аўтаматызаванага атрымання трохмерных лічбавых мадэлей мясцовасці з выкарыстаннем даных беспілотных лятальных апаратаў, развіцці лічбавага землеўпарадкавання пры ўкараненні сістэмы дакладнага земляробства ў Беларусі і аб многім іншым.
Журнал прызначаны для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, землеўпарадкавальных служб мясцовых выканаўчых камітэтаў, а таксама для іншых зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, юрыдычных асоб і грамадзян, у тым ліку землекарыстальнікаў і патэнцыяльных інвестараў, грамадскасці.
Апошнія навіны