Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Выдадзена кніга ўспамінаў прафесійнага тапографа «Белгеадэзіі»

Да 75-годдзя з дня заснавання дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія» выдадзена кніга ўспамінаў былога галоўнага інжынера аб'яднанай комплекснай экспедыцыі № 81 Анатоля Яскевіча. На мінулым тыдні адбылася прэзентацыя выдання працоўнаму калектыву прадпрыемства.

У кнізе шмат дат, прозвішч, падзей і фатаграфій. Успаміны аўтара даюць магчымасць паглядзець на гісторыю дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія» не праз даты і архіўныя дакументы, а праз лёсы, эмоцыі і настроі людзей таго пакалення.

Анатоль Яскевіч – прафесійны тапограф, які аказаўся ў прафесіі выпадкова і які палюбіў яе на ўсё жыццё. А яшчэ гэта таленавіты чалавек, здольны аналізаваць падзеі і перакладваць узнікаючыя на іх фоне пачуцці ў апавяданні, і нават вершы.


Апошнія навіны