25.12.2021
Віншаванне з Новым годам і Калядамі

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Віншую вас з надыходзячым Новым годам і Калядамі!
Новы год – асаблівае свята, светлае і доўгачаканае. Ён адкрывае новую старонку ў нашым жыцці, дорыць нам надзеі на лепшае. Гэта час падвядзення вынікаў і пачатку новых здзяйсненняў.
Адыходзячы год для Дзяржаўнага камітэта па маёмасці быў напоўнены важнымі і няпростымі задачамі, эфектыўнымі рашэннямі і стратэгічнымі праектамі.
У 2021 годзе многае было зроблена ў сферы павышэння эфектыўнасці дзяржмаёмасці – мы працавалі над скарачэннем колькасці невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых аб'ектаў. Самая сур'ёзная ўвага ўдзялялася пытанням развіцця інфармацыйных сістэм і рэсурсаў, а таксама аказанню якасных паслуг насельніцтву.
Безумоўна, будучы год ставіць перад намі яшчэ больш складаныя задачы. У галіне геадэзіі і картаграфіі будзем рухацца ў напрамку стварэння паўнацэннай інфраструктуры прасторавых даных у інтарэсах нацыянальнай эканомікі. Сумеснымі намаганнямі будзем працаваць над ажыццяўленнем актывізацыі рынку зямлі з адначасовым спрашчэннем яе абароту, многае будзе зроблена для забеспячэння абароны праў уласнасці, уцягнення зямельных рэсурсаў у эканамічны абарот і ўмацавання нашай дзяржавы ў цэлым.
Прыемна адзначыць, што ўсё дасягнутае было б немагчыма без зладжанай работы працоўных калектываў сістэмы Дзяржкаммаёмасці. Выказваю вам шчырую падзяку, паважаныя калегі!
Няхай у 2022 годзе ўвасобяцца ў жыццё ўсе планы, імкненні і пачынанні! Ад усёй душы жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, міру, дабра і сямейнага дабрабыту!
З павагай,
Старшыня камітэта
Дзмітрый Матусевіч
Апошнія навіны