Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Віншаванне з Днём жанчын

Дарагія жанчыны!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з прыгожым веснавым святам – Днём жанчын!

Гэта надзвычайнае свята напоўнена душэўнай цеплатой і радасцю надыходзячай вясны, з'яўляецца сімвалам прыгажосці, любві, натхнення і дабрыні.

З'яўляючыся захавальніцамі сямейнага ачага, вы акружаеце клопатам і ласкай сям’ю і сваіх блізкіх. У той жа час нароўні з мужчынамі дасягаеце поспеху ў многіх сферах жыцця, уносіце неацэнны ўклад у развіццё дзяржавы і грамадства.

У гэты святочны дзень жадаю вам крэпкага здароўя, дабрабыту, добрага настрою, выканання самых запаветных жаданняў! Няхай кожны дзень радуе вас увагай, цеплатой і клопатам блізкіх, а шчасце, любоў і поспех будуць нязменнымі дапаможнікамі!

З павагай,
Старшыня камітэта
Дзмітрый Матусевіч

Апошнія навіны