Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Віншаванне з Днём хіміка

Паважаныя работнікі і ветэраны хімічнай прамысловасці!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём хіміка!

Сёння беларуская хімічная і нафтахімічная прамысловасць – адна з самых сучасных і стратэгічна значных галін, ад якой залежыць развіццё сельскай гаспадаркі, машынабудавання і іншых відаў эканамічнай дзейнасці.

Нават у цяперашніх няпростых рэаліях хімічны комплекс не стаіць на месцы, а нацэлены на пошук і пашырэнне экспартных рынкаў, далейшае павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі, укараненне інавацыйных тэхналогій, умацаванне экалагічнай бяспекі і рэалізаццё сацыяльных праграм.
 
Упэўнены, што дзякуючы пераемнасці лепшых традыцый працоўных калектываў, кампетэнтнасці і майстэрству работнікаў, іх высокай самааддачы, разуменню важнасці пастаўленых перад галіной задач, беларускія хімікі будуць і надалей знаходзіцца ў авангардзе прамысловасці краіны, забяспечваючы дадатковы імпульс развіццю айчыннай эканомікі.

У гэты святочны дзень жадаю вам крэпкага здароўя, поспехаў, дабрабыту і стваральнай дзейнасці ў імя Рэспублікі Беларусь!

З павагай,
Старшыня камітэта
Дзмітрый Матусевіч


Апошнія навіны