28.08.2022
Віншаванне з Днём шахцёра

Паважаныя работнікі і ветэраны ААТ «Беларуськалій»!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём шахцёра!
Горназдабываючая прамысловасць – адна са стратэгічна важных галін айчыннай эканомікі. Менавіта яна ўносіць істотны ўклад у павышэнне экспартнага патэнцыялу краіны, развіццё сацыяльнай сферы і рост дабрабыту грамадзян.
Сёння шахцёры не толькі захоўваюць закладзеныя папярэднымі пакаленнямі традыцыі і вопыт, а ўпэўнена рухаюцца па шляху дынамічнага развіцця, выкарыстоўваючы ў вытворчых працэсах перадавыя тэхналогіі і высокапрадукцыйную тэхніку.
Прыемна адзначыць, што кампетэнтнасць і майстэрства працоўных калектываў, іх высокая самааддача, разуменне важнасці задач, якія пастаўлены перад галіной, дазваляюць з упэўненасцю казаць аб тым, што беларускія гарнякі будуць і надалей знаходзіцца ў авангардзе прамысловасці рэспублікі.
У гэты святочны дзень жадаю крэпкага здароўя, поспехаў, дабрабыту і здзяйсненняў у імя Рэспублікі Беларусь!
З павагай,
Старшыня камітэта
Д.Матусевіч
Апошнія навіны