21.02.2022
Віншаванне з Днём работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы!
Паляпшэнне дабрабыту грамадзян і рост укладу галіны ў нацыянальную эканоміку, а таксама ўдзел у рашэнні актуальных задач абароны і дзяржаўнай бяспекі краіны з'яўляюцца непахіснымі задачамі сістэмы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Зямля прадстаўляе асобую каштоўнасць для чалавецтва, справядлівае і законнае распараджэнне якой з'яўляецца падмуркам трывалага і прадуктыўнага кіравання галоўным багаццем дзяржавы. Канцэнтруючы ў сабе сацыяльныя, палітычныя, эканамічныя і экалагічныя інтарэсы грамадства, рэалізуемая ў Беларусі зямельная палітыка пастаянна ўдасканальваецца і накіравана на максімальнае задавальненне інтарэсаў грамадзян.
Дзякуючы старанням і каласальным намаганням некалькіх пакаленняў геадэзістаў, тапографаў і картографаў было вырашана мноства арганізацыйных, тэхналагічных, вытворчых і навуковых праблем. Створана трывалае планава-вышыннае абгрунтаванне, выкананы тапаграфічныя здымкі, ажыццёўлена суцэльнае картаграфаванне ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Найважнейшай састаўляючай працэсу рэфармавання эканомікі ў цэлым з'яўляецца праводзімая палітыка ў сферы маёмасных адносін, якая накіравана на захаванне вытворчага патэнцыялу, стварэнне спрыяльных умоў для прыцягнення замежных інвестыцый, забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве.
У сістэме Дзяржкаммаёмасці працуюць такія найбуйнейшыя прадпрыемствы, як Беларуськалій, Белаўтадар, Белрэсурсы, якія маюць вялізнае значэнне ў развіцці эканомікі краіны, здабычы карысных выкапняў, праектаванні і будаўніцтве інжынерных збудаванняў, дарог, рашэнні экалагічных, прыродаахоўных і другіх важных пытанняў. Прыемна адзначыць, што ўсе яны маюць добрыя вынікі работы ў 2021 годзе.
Лічбавізацыя зямельна-маёмасных адносін, якая сёння стала ключавым прыярытэтам работы галіны, атрымала прагрэсіўнае развіццё на ўсіх прадпрыемствах Дзяржкаммаёмасці. Сёння яны маюць сучаснае абсталяванне, штогод укараняюць у сваю дзейнасць перадавыя тэхналогіі і інавацыі.
Упэўнены, што высокая кваліфікацыя працоўных калектываў сістэмы Дзяржкаммаёмасці, ініцыятыўнасць і адданасць абранай справе стануць станам паспяховай работы ў будучым і ўнясуць важкі ўклад у працвітанне Рэспублікі Беларусь!
Ад усёй душы жадаю ўсім работнікам крэпкага здароўя, дабрабыту, новых дасягненняў у прафесійнай дзейнасці ў імя нашай роднай зямлі!
З павагай,
Старшыня камітэта
Дзмітрый Матусевіч
Апошнія навіны