09.05.2022
Віншаванне з Днём Перамогі

Паважаныя калегі! Дарагія ветэраны!
Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі!
Дзень Перамогі – гэта гістарычная дата для кожнага беларуса, якая з'яўляецца самым яркім пасведчаннем сілы духа, незгінальнай стойкасці і мужнасці нашага народа.
Гэты дзень стаў для ўсіх сімвалам нацыянальнай гордасці і велічы Радзімы. Ніколі не будзе аддадзена забыццю мужнасць і самаахвярнасць нашых бацькаў, дзядоў і прадзедаў, дзякуючы якім была здабыта Вялікая Перамога.
Сёння наша краіна – сімвал міру, бяспекі і працвітання. І гэтым мы ў першую чаргу абавязаны ветэранам. У нашых сэрцах заўсёды будзе памяць аб героях, якія ваявалі на франтах і працавалі ў тыле дзеля свабоды і шчаслівай будучыні роднай зямлі.
У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім крэпкага здароўя, шчасця, цяпла, міру, дабрабыту і новых поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць нашай роднай Беларусі!
З павагай,
Старшыня камітэта
Дзмітрый Матусевіч
Апошнія навіны