03.07.2022
Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя калегі! Дарагія ветэраны!
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Галоўнае дзяржаўнае свята, якое сімвалічна звязана з днём вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для кожнага з нас мае асобае значэнне.
Дзень Незалежнасці па праве з'яўляецца сімвалам адзінства беларускага народа, яго свабоды і мірнага жыцця. Сёння, захоўваючы і павялічваючы патэнцыял краіны, мы з упэўненасцю глядзім у будучыню і працуем у імя роднай зямлі.
Упэўнены, што працавітасць нашых грамадзян дазволіць і ў далейшым дасягаць высокіх вынікаў у справе ўмацавання і працвітання Рэспублікі Беларусь.
У гэты знамянальны дзень ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім крэпкага здароўя, дабрабыту, міру, узаемаразумення і згоды!
З павагай,
Старшыня камітэта
Дзмітрый Матусевіч
Апошнія навіны