15.03.2022
Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя калегі!
Віншую вас з найважнейшым дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Сёння Канстытуцыя з'яўляецца падмуркам нацыянальнай прававой сістэмы, пэўнай асновай беларускай дзяржаўнасці, стратэгічным вектарам прагрэсіўнага развіцця нашай краіны. Несумненна, прытрымліванне норм Асноўнага Закона – адна з галоўных умоў пабудовы квітнеючай дзяржавы, забеспячэння бяспекі і сацыяльнай абароны нашых грамадзян.
Безумоўна, у сучасных рэаліях узрасла неабходнасць прыняцця новых канцэптуальных рашэнняў і замацавання ў галоўным дакуменце краіны норм, якія дазваляюць у будучыні строга захоўваць прыярытэты беларускай дзяржаўнасці і інтарэсы грамадства. Менавіта таму ў лютым гэтага года беларусы зрабілі гістарычны выбар на карысць сапраўднай і светлай будучыні роднай краіны.
Сімвалічна, што прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме змяненні і дапаўненні Канстытуцыі ўступаюць у сілу менавіта ў гэта дзяржаўнае свята. Упэўнены, што вынік усенароднага апытання будзе з'яўляцца дзейсным механізмам пераўтварэння краіны і паляпшэння ўзроўню жыцця яе грамадзян.
Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім крэпкага здароўя, шчасця, міру, працвітання і новых здзяйсненняў у імя роднай Айчыны!
З павагай,
Старшыня камітэта
Дзмітрый Матусевіч
Апошнія навіны