31.10.2021
Віншаванне з Днём аўтамабіліста і дарожніка

Паважаныя работнікі аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі!
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!
Значэнне дарог і транспартных камунікацый для нашай рэспублікі складана пераацаніць. Дарогі заўсёды будуць галоўнымі артэрыямі, якія дазваляюць асвойваць тэрыторыі, садзейнічаць развіццю гандлёвых і эканамічных сувязей, рашэнню сацыяльных праблем.
Сёння дзякуючы развіццю сістэмы транснацыянальных транспартных калідораў беларускія аўтамабільныя дарогі іграюць важную ролю ва ўмацаванні міжнародных пазіцый краіны. Сучасныя беларускія аўтамагістралі ўсе часцей прадстаўляюць сабой найскладанейшыя інжынерныя збудаванні, многія з якіх становяцца сімваламі рэгіёнаў, сапраўднай візітнай карткай дарожнай галіны.
Прыемна адзначыць, што работнікамі холдынгу «Белаўтадар», які ўваходзіць у сістэму Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, паспяхова вырашаюцца задачы па своечасовым абнаўленні рухомага складу, удасканальванні лагістычных сувязей, будаўніцтве новых і рэканструкцыі існуючых дарожных магістралей, развіцці экспарту паслуг.
Упэўнены, што сёлетняе пакаленне дарожнікаў Беларусі ўнясе заслужаны ўклад у развіццё сеткі аўтамабільных дарог, падтрымаўшы тым самым славутыя працоўныя традыцыі папярэднх пакаленняў і павялічыўшы іх дасягненні.
У гэты святочны дзень прыміце словы падзякі за нялёгкую і добрасумленную працу. Жадаю вам крэпкага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў у прафесійнай дзейнасці ў імя нашай краіны!
З павагай,
Старшыня камітэта
Дзмітрый Матусевіч
Апошнія навіны