19.01.2022
Удасканалены парадак правядзення тэхнічнай інвентарызацыі і праверкі характарыстык нерухомай маёмасці

У мэтах удасканальвання адносін па сумесным домаўладанні прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сумесным домаўладанні». У ім вызначаны прававыя і арганізацыйныя асновы сумеснага домаўладання ў нежылых капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях) і ўтрымліваюцца дадатковыя механізмы і гарантыі, якія забяспечваюць эфектыўнае кіраванне агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, захаванасць такой маёмасці і яе эксплуатацыю.
Цэнтрам павышэння кваліфікацыі Дзяржкаммаёмасці распрацавана адукацыйная праграма абучаючых курсаў (тэматычны семінар) па тэме «Кіраванне агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання ў нежылых капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях)» для кіраўнікоў арганізацый, якія кіруюць агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, і іх намеснікаў, кіраўнікоў арганізацый, якія з'яўляюцца ўпаўнаважанай асобай, і іх намеснікаў, старшынь праўлення таварыстваў уласнікаў.
У ходзе навучання слухачы вывучаць прававыя і арганізацыйныя асновы сумеснага домаўладання ў нежылых капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), спосабы кіравання агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, арганізацыю тэхнічнай эксплуатацыі капітальных збудаванняў, парадак выканання дагавораў на камунальныя паслугі, а таксама практычныя пытанні кіравання агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання.
Азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй аб праграме, а таксама пакінуць заяўку на навучанне можна на сайце цэнтра павышэння кваліфікацыі.
Апошнія навіны