22.06.2022
У Рэспубліцы Беларусь Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
У Беларусі 22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У гэты дзень у краіне ўспамінаюць тых, хто коштам свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і пазбаўленняў.
Сёння ў Беларусі многае зроблена для ўвекавечвання памяці аб загінуўшых. Так, Дзяржаўны камітэт па маёмасці сумесна з Генеральнай пракуратурай Беларусі працягвае работу па разліку сумарнага памеру ўрону, прычыненага дзеяннямі нацысцкіх злачынцаў на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Акрамя таго, на публічнай кадастравай карце Беларусі размешчаны тэматычныя слаі, дзе адлюстраваны помнікі Вялікай Айчыннай вайны, спаленыя вёскі і элементы вулічна-дарожнай сеткі, названыя ў гонар герояў вайны і ўдзельнікаў партызанскага руху.
Таксама да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «Белкартаграфіяй» сумесна з «Раскартаграфіяй» быў выпушчаны атлас «Дарогамі воінскай славы 1941–1945». У выданні прадстаўлены карты найбуйнейшых бітваў, якія маюць найважнейшае значэнне для гісторыі, карты асобных бітваў за гарады і рубяжы, а таксама карты баявых дзеянняў партызан на акупіраваных ворагам тэрыторыях. Памяць аб цяжкіх дарогах вайны, якія прыйшлося прайсці воінам-пераможцам, захоўваецца ў мемарыяльных комплексах, узведзеных у памяць аб ваенных падзеях, экспазіцыях музеяў, абелісках палкаводцам і невядомым героям, якія аддалі жыццё за вызваленне народаў ад фашызму. Уся гэта інфармацыя прадстаўлена на сучасных агульнагеаграфічных картах тэрыторыі Беларусі і заходніх абласцей еўрапейскай часткі Расіі.
Апошнія навіны