20.01.2022
У «Магілёўдзіпраземе» абмеркавалі змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
У Праектным інстытуце «Магілёўдзіпразем» прайшла дыялогавая пляцоўка па пытаннях змянення і дапаўнення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У якасці спікераў на мерапрыемстве выйшлі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Людміла Здорыкава і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Іван Трамбачоў.
У ходзе дыскусіі была акцэнтавана ўвага, што ў праект Асноўнага Закона ўключаны шэраг напрамкаў, якія закранаюць сацыяльную палітыку, абарону інстытута сям'і, інавацыйную сферу, забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці, захаванне нацыянальнай самабытнасці і гістарычнай памяці.
Таксама спікеры падрабязна спыніліся на замацаванні ў Канстытуцыі новага інстытута народаўладдзя – Усебеларускага народнага сходу, якому ў праекце адведзена новая глава, дзе прапісаны яго кампетэнцыі.
Акрамя таго было адзначана, што сёння ў краіне разгарнулася шырокае абмеркаванне змяненняў у Асноўны Закон, якія накіраваны на далейшае дынамічнае развіццё суверэннай беларускай дзяржавы.
Апошнія навіны