Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

У Кобрыне рэканструявалі будынак філіяла агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры

Будынак Кобрынскага філіяла Брэсцкага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры адкрылі пасля рэканструкцыі. У мерапрыемстве прыняў удзел Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч.

«Хачу адзначыць, усе гэтыя гады мы паслядоўна праводзім работу па стварэнні належных умоў камфортнага доступу грамадзян да паслуг нашых арганізацый па ўсёй краіне. Сёння ў Кобрынскім філіяле магчымасці абноўленых залы прыёму, рабочых кабінетаў і абсталявання адкрываюць шырокія перспектывы для ўдасканальвання ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў і аказання якасных паслуг насельніцтву», – сказаў Дзмітрый Матусевіч.

У ходзе рэканструкцыі будынка будаўнікі адрамантавалі тры паверхі, падвальныя памяшканні, стварылі безбар'ернае асяроддзе. Прыкладна на 180 кв.м дзякуючы будаўніцтву прыбудовы павялічана плошча 1-га паверха. Менавіта там спецыялісты будуць абслугоўваць кліентаў. У дзвюх кабінах прадугледжаны прыём грамадзян па адміністрацыйных працэдурах, яшчэ ў адной – прыём юрыдычных асоб. Там жа знаходзяцца каса, кабіны выдачы гатовых дакументаў і прыёму на тэхнічную інвентарызацыю. Асобна абсталяваны кабінет для пасведчання здзелак і пакой для правядзення разлікаў.

Як адзначыў намеснік дырэктара Брэсцкага агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры Віталій Падлужны, асноўнае, што падштурхнула да рэканструкцыі, – правядзенне прыёму кліентаў на трэцім паверсе. «Людзям было нязручна, у першую чаргу фізічна аслабленым. Мы палепшылі лагістыку, на першым паверсе зроблена прыбудова. Цяпер усе неабходныя паслугі можна атрымаць і аплаціць у адным месцы. Палепшыліся і ўмовы работы персаналу».

Акрамя таго, у Кобрынскім філіяле агенцтва працуе паслуга электроннай чаргі, электронная даведачная сістэма.

У завяршэнне адкрыцця абноўленага філіяла Дзмітрый Матусевіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам, у рамках якой абмеркаваў з работнікамі ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага схода.

Старшыня ведамства адзначыў, што адзначаныя Кіраўніком дзяржавы асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі арыентаваны ў першую чаргу на захаванне міру.

«Мір – гэта абсалютная і найважнейшая каштоўнасць для беларусаў. І для яго захавання нам усім трэба прыкласці каласальныя намаганні. Перш-наперш, у частцы адзінства грамадства і дзяржавы. Бо краіна здольная эфектыўна процістаяць агрэсіі, толькі калі яна маналітная», – дадаў Дзмітрый Матусевіч.

Апрача гэтага, адной з важных тэм сустрэчы стаў будучы рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі.

«Усе мы стаім на парозе важнай палітычнай падзеі ў нашай краіне – рэферэндуму, – падкрэсліў Старшыня Дзяржкаммаёмасці. – Перакананы, што 27 лютага вы прымеце актыўны ўдзел у падтрымку стварэння, незалежнасці, бяспекі і іншых прыярытэтаў, якія дазваляюць нам спакойна жыць і працаваць у мірнай краіне», – рэзюмаваў Дзмітрый Матусевіч.

Па заканчэнні сустрэчы Старшыня Дзяржкаммаёмасці ўручыў работнікам заслужаныя ўзнагароды з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы.


Апошнія навіны