03.11.2021
У Гомельскай вобласці прададзена невыкарыстоўваемая нерухомая маёмасць пад жыллё і для бізнесу

На чарговых электронных таргах камітэтам «Гомельаблмаёмасць» прададзена два невыкарыстоўваемых аб'екта нерухомай маёмасці, размешчаных ў Лоеўскім і Акцябрскім раёнах.
Аб'екты выстаўляліся на таргі з пачатковым коштам продажу, роўным адной базавай велічыні. Нізкі пачатковы кошт зацікавіў патэнцыяльных прэтэндэнтаў на пакупку і абодва аб'екта знайшлі сваіх пакупнікоў. Новыя ўладальнікі плануюць выкарыстоўваць нерухомую маёмасць пасля рэканструкцыі як для бізнесу, так і пад жылое памяшканне.
Наступныя электронныя таргі камітэт «Гомельаблмаёмасць» правядзе 4, 9, 11, 16, 18 і 23 лістапада 2021 года. Па пытаннях удзелу можна звяртацца па тэлефонах: +375 (17) 309-37-44, +375 (17) 309-32-49, +375 (232) 50-66-43, 50-69-49.
Для даведкі: Інфармацыя аб невыкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, у тым ліку якая падлягае продажу за адну базавую велічыню, утрымліваецца ў Адзінай інфармацыйнай базе даных невыкарыстоўваемай маёмасці.
Апошнія навіны