25.03.2022
У Дзяржкаммаёмасці адбылося пасяджэнне тапанімічнай камісіі

У Дзяржаўным камітэце па маёмасці адбылося пасяджэнне Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дадзены орган каардынуе дзейнасць у галіне найменняў геаграфічных аб'ектаў і ствараецца ў многіх краінах.
«Тапонімы ўяўляюць сабой асаблівую катэгорыю найменняў, таму што з'яўляюцца неад'емнай намінальнай часткай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, – сказаў Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч, вітаючы ўдзельнікаў пасяджэння. – Сёння да працы прыступае новы склад камісіі, які ўключае спецыялістаў у галіне мовы, культуры, геаграфіі і гісторыі Беларусі, міжнародных адносін, землеўпарадкавання, транспартных камунікацый, статыстыкі і аналізу, права. Упэўнены, праца будзе паспяховай, а назвы, якія з'явяцца на нашых картах, будуць адказваць сучасным патрабаванням беларускай дзяржавы і грамадства».
У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны пытанні дзейнасці Тапанімічнай камісіі ў цэлым, вяртання гістарычнай назвы Гавязна аграгарадку Вішнявец Мінскай вобласці, а таксама ўзгаднення найменняў новых вуліц у горадзе Баранавічы.
Апошнія навіны