11.02.2022
У Дзяржаўным камітэце па маёмасці адбылося пасяджэнне падагульняючай калегіі
Сёння ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці адбылося пасяджэнне падагульняючай калегіі, дзе былі падведзены вынікі работы ў 2021 годзе і вызначаны задачы на 2022 год.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч адзначыў, што ў 2021 годзе работа арганізацый сістэмы камітэта здавальняючая, у цэлым забяспечыла рашэнне асноўных задач галіны, так і атрымала добры фінансава-эканамічны вынік.
«Безумоўна, у першую чаргу было забяспечана выкананне рашэнняў Кіраўніка дзяржавы і Урада Рэспублікі Беларусь, а таксама канкрэтных мерапрыемстваў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады і іншых дзяржаўных праграм», – сказаў Старшыня.

Асноўны даклад аб выніках работы і планах развіцця ведамства прадставіў першы намеснік Старшыні Дзяржкаммаёмасці Пётр Броўкін.
«У мэтах павышэння эфектыўнасці прававога рэгулявання сфер, у якіх Дзяржкаммаёмасць праводзіць адзіную дзяржаўную палітыку, у 2021 годзе па праектах, распрацаваных камітэтам, прынята 95 прававых актаў», – канстатаваў першы намеснік Старшыні.
Пётр Броўкін таксама далажыў, што ў 2021 годзе праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на ўдасканальванне кіравання і распараджэння маёмасцю, яе ўліку, а таксама скарачэнне колькасці невыкарыстоўваемых аб'ектаў, якія знаходзяцца як ва ўласнасці дзяржавы, так і ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў з доляй дзяржавы ў статутных фондах.
«У цяперашні час у дзяржуласнасці знаходзяцца будынкі, збудаванні, ізаляваныя памяшканні агульнай плошчай 121,53 млн. кв.м. У 2021 годзе работа, накіраваная на скарачэнне колькасці невыкарыстоўваемай маёмасці, праводзілася ў адносінах да 1 980 аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці», – дадаў першы намеснік Старшыні.

Кажучы аб кантрольнай дзейнасці, Пётр Броўкін таксама адзначыў, што ў 2021 годзе Дзяржаўны камітэт па маёмасці і яго тэрытарыяльныя органы правялі 33 праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання па пытаннях выкарыстання і распараджэння дзяржмаёмасцю, а таксама дзве праверкі па пытаннях прытрымлівання заканадаўства пры вызначэнні кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў.
«У ходзе правядзення праверак вызначаны факты заніжэння і недаплаты арэндных выплат, нявыплаты пені і працэнтаў за несвоечасовы пералік у бюджэт сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржуласнасці», – паясніў ён.
Пры ажыццяўленні кантрольных мерапрыемстваў асобая ўвага ўдзялялася пытанням прафілактычнага і папераджальнага характару з выкарыстаннем мер, накіраваных на прадухіленне правапарушэнняў.
Дадаючы аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, Пётр Броўкін паведаміў, што ўжо не першы год зніжаецца колькасць паступіўшых зваротаў. «У мінулым годзе ў камітэт паступіла 2081 зварот грамадзян і юрасоб, з іх 1049 пісьмовых, 644 электронных і 388 вусных, што на 4,3% менш, чым у 2020-м», – звярнуў ён увагу.
У студзені мінулага года на платформе Геапартала зямельна-інфармацыйнай сістэмы Беларусі створаны модуль «Звароты», які забяспечвае пакрокавае суправаджэнне працэсу разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
У рамках пасяджэння падагульняючай калегіі з дакладам выйшаў намеснік Старшыні Дзяржкаммаёмасці Мікалай Бобер, які расказаў аб стане і перспектывах развіцця геадэзіі, картаграфіі і землеўпарадкавання ў Рэспубліцы Беларусь.
«Асноўнымі задачамі, пастаўленымі Кіраўніком дзяржавы і Урадам у сферы землеўпарадкавання і зямельнага кадастру, з'яўляюцца ўдасканальванне прававых, эканамічных і тэхналагічных механізмаў павышэння эфектыўнасці ўцягнення ў гасабарот свабодных (невыкарыстоўваемых) зямельных участкаў, а таксама забеспячэнне дзяржкантролю за аховай і выкарыстаннем зямель на аснове лічбавых тэхналогій, актуальных зямельна-кадастравых даных і дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі», – адзначыў Мікалай Бобер.

Для далейшага ўдасканальвання парадку работы з пустуючымі (у тым ліку старымі) дамамі 24 сакавіка 2021 года прыняты ўказ №116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканальванні работы з пустымі дамамі». «На падставе гэтага ўказа мясцовымі выканаўчымі камітэтамі праводзіцца работа па ўцягненні ў гаспадарчы абарот пустых жылых дамоў і зямельных участкаў, на якіх яны размешчаны. Так, у 2021 годзе ў абарот уцягнута больш за 3261 га зямель. Па стане на 1 студзеня 2022 года ў рэестр пустых жылых дамоў уключана 6011 дамоў і ў рэестр старых – 1662», – сказаў намеснік Старшыні.
Акрамя таго, было адзначана, што развіццё інфарматызацыі і лічбавая трансфармацыя з'яўляюцца стратэгічнымі напрамкамі дзейнасці сістэмы Дзяржкаммаёмасці.
«Укараненне Нацыянальнай інфраструктуры прасторавых даных будзе дапамагаць развіццю рынку геаінфармацыйных паслуг, зніжэнню кошту ствараемых інфармацыйных сістэм і рэсурсаў, а яе ядром стане Нацыянальны геапартал. Яго асновай паслужаць наборы базавых прасторавых даных, якія сфарміруюцца з рэспубліканскіх і рэгіянальных дзяржаўных геаінфармацыйных сістэм і рэсурсаў. Асноўная доля з іх – гэта дзяржаўныя інфармсістэмы і рэсурсы Дзяржкаммаёмасці, якія з'яўляюцца базісам і інструментамі не толькі кіравання зямельнымі рэсурсамі, нерухомай маёмасцю, але і развіцця іншых сфер нацыянальнай эканомікі, а таксама забеспячэння абараназдольнасці і бяспекі дзяржавы», – падкрэсліў Мікалай Бобер.
Намеснік Старшыні таксама праінфармаваў, што ў 2022 годзе пачнуцца работы па перавыданні Нацыянальнага атласа Беларусі – першага фундаментальнага твора, створанага ў 2002 годзе. Пры гэтым апрача аналагавай будзе створана і яго электронная версія. Гэта падзея з'яўляецца сімвалічным і знакавым у год, аб'яўлены Кіраўніком дзяржавы Годам гістарычнай памяці.
Апрача гэтага, у рамках пасяджэння падагульняючай калегіі з дакладамі выйшлі генеральны дырэктар ААТ «Белрэсурсы» – кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» Павел Семянюк і Старшыня камітэта «Брэстаблмаёмасць» Павел Манько.
Апошнія навіны