Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

У Беларусі ўдакладнены крыніцы фінансавання работ па стварэнні і абнаўленні навігацыйных карт

Унесены змяненні ў шэраг указаў Кіраўніка дзяржавы. Адпаведны Указ № 272 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў напярэдадні. 

Так, у мэтах рэалізацыі норм Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2021 г. № 132-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці» выключаюцца палажэнні, якія рэгулююць правядзенне работ па стварэнні Нацыянальнага атласа, у сувязі з завяршэннем такіх работ і выкананнем ва ўстаноўленыя тэрміны ўсіх задач па-яго стварэнні, ускладзеных на рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і каардынацыйны савет па стварэнні Нацыянальнага атласа.

Таксама ўдакладняюцца крыніцы фінансавання работ па стварэнні і абнаўленні дзяржаўных навігацыйных карт у лічбавым фармаце, якія з'яўляюцца састаўной часткай работ дзяржаўнага прызначэння па геадэзічным і картаграфічным забеспячэнні навігацыі.

Разам з тым прызнаецца страціўшым сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2007 г. № 200 «Аб некаторых пытаннях у сферы геадэзіі, картаграфіі і навігацыі» у сувязі з вызначэннем новай рэдакцыяй Закона «Аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці» кампетэнцыі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па прыняцці рашэння аб прымяненні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўных сістэм адліку каардынат, вышынь і гравіметрычных вымярэнняў, маштабнага рада дзяржаўных тапаграфічных карт і дзяржаўных тапаграфічных планаў пры выкананні геадэзічных і картаграфічных работ, у тым ліку геадэзічнага і картаграфічнага забеспячэння навігацыі, вынікі якіх маюць агульнадзяржаўнае, міжгаліновае прызначэнне.

Апошнія навіны