29.03.2022
У Беларусі не павялічыцца базавая арэндная велічыня

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2022 г. № 93 «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі» у мэтах стварэння ўмоў для павышэння ўнутранай устойлівасці эканомікі і недапушчэння аднамомантавага значнага павелічэння нагрузкі на суб'ектаў гаспадарання пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь устаноўлены ранейшы памер базавай арэнднай велічыні – 16 рублёў 90 капеек.
Для даведкі. У адпаведнасці з падпунктам 2.1 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2012 г. № 150 «Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю» памер базавай арэнднай велічыні штогод устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн за мінулы год у адносінах да папярэдняга і прымяняецца з 1 красавіка года, у якім ён усталяваны.
Акрамя таго, пры арэндзе маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 адсоткаў акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, арэндная плата разлічваецца і спаганяецца ў беларускіх рублях без прывязкі да долара ці еўра.
Такім чынам, арандатары такой маёмасці абаронены ад ваганняў валютнага рынку і захаваюць ранейшыя ўмовы па велічыні арэнднай платы.
Інфармацыя аб свабодных плошчах, прапанаваных для здачы ў арэнду, знаходзіцца ў адзінай інфармацыйнай базе даных невыкарыстоўваемай маёмасці, прызначанай для продажу і здачы ў арэнду, размешчанай на інтэрнэт-сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Апошнія навіны