Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржкаммаёмасці прыняў удзел у пасяджэнні Клічаўскага райвыканкама

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч сёння прадставіў новага генеральнага дырэктара ААТ «Беларуская калійная кампанія» Аляксея Скрагу. 

«Вялікі вопыт працы Аляксея Уладзіміравіча на адказных пасадах, яго дзелавыя і асабістыя якасці шмат у чым прадвызначылі рашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які аказаў яму высокі давер. Перад Беларускай калійнай кампаніяй сёння стаіць шмат важных задач, асабліва ў частцы экспарту айчыннай прадукцыі, – сказаў Дзмітрый Матусевіч. – Наперадзе няпростая праца, аднак упэўнены, што кампетэнцыі Аляксея Уладзіміравіча дапамогуць яму справіцца з ускладзенымі абавязкамі».

Як паведамлялася, 21 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні і прыняў рашэнне аб прызначэнні Аляксея Скрагі генеральным дырэктарам ААТ «Беларуская калійная кампанія». Да гэтага ён кіраваў прадпрыемствам «Белспецзнештэхніка», якое займаецца прадукцыяй ваеннага прызначэння і двайнога прымянення.

«Што тычыцца Беларускай калійнай кампаніі, я вельмі доўга вагаўся з прызначэннямі тут. І з вашай кандыдатурай. Таму што з вамі я вельмі блізка не працаваў. Усё-такі пасада вельмі адказная. Асабліва ў гэты перыяд часу. Але і Прэм'ер-міністр, і многія іншыя хадайнічалі за тое, каб вы працавалі на гэтай пасадзе. Я доўга правяраў. Не бачу ніякіх перашкод практычна. Выцягнеце – пашана і павага. Вы можаце», - сказаў Кіраўнік дзяржавы пры прызначэнні.

Апошнія навіны