21.03.2022
Старшыня Дзяржкаммаёмасці прыняў удзел у пасяджэнні Клічаўскага райвыканкама
У ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел у пасяджэнні Клічаўскага раённага выканаўчага камітэта, у рамках якога было разгледжана пытанне аб мерах па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і паляпшэнні санітарнага стану горада і населеных пунктаў раёна.
У рамках пасяджэння было адзначана, што з мэтай уцягвання пустуючых зямель населеных пунктаў у сельскагаспадарчы абарот у лютым-сакавіку 2021 года райвыканкамам сумесна з сельскімі выканаўчымі камітэтамі праведзена інвентарызацыя зямельных участкаў у Клічаве і сельскіх населеных пунктах, у выніку якой у мінулым годзе ў раёне наведзены парадак на плошчы 75,4 га.
Акрамя гэтага, у бягучым годзе ў сельскагаспадарчы абарот плануецца ўцягнуць пустуючыя зямельныя ўчасткі ў населеных пунктах на плошчы 49,9 га. З мэтай рэалізацыі Указа Прэзідэнта № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі» у Клічаве і раёне будзе знесена каля 40 пустуючых дамоў.
Пасля пасяджэння Дзмітрый Матусевіч сумесна са Старшынёй Клічаўскага райвыканкама Віктарам Рабкаўцом і першым намеснікам Старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Уласевічам усклалі кветкі да мемарыяла на месцы знішчаных і не ўзнавіўшыхся вёсак Вязень і Сялец і да брацкіх магіл на партызанскіх могілках, ушанаваўшы памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні рабочай паездкі старшыня Дзяржкаммаёмасці наведаў Магілёўскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, дзе ўручыў нагрудны знак адрознення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь «За добрасумленную працу ў сістэме дзяржмаёмасці» Жане Панамарэнка – былому галоўнаму спецыялісту землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы г.Магілёва.
Апошнія навіны