Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч зрабіў рабочую паездку ў Гомель

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч наведаў Праектны інстытут «Гомельдзіпразем». У ходзе сустрэчы з працоўным калектывам былі разгледжаны пытанні, якія закранаюць абноўлены Кодэкс аб зямлі, выкарыстанне ў галіне сучасных тэхналогій, а таксама перспектвы развіцця сістэмы Дзяржкаммаёмасці. Акрамя таго, у рамках адзінага дня інфармаванні абмеркавалі ключавыя дасягненні Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.

«Ужо больш трох дзесяцігоддзяў Рэспубліка Беларусь з'яўляецца дзяржавай, у аснове палітыкі якой – дабрабыт чалавека і заслужаныя ўмовы яго жыцця. За апошнія гады ў краіне дасягнута нямала значных поспехаў у розных сферах. Яны сталі вынікам узважаных і дакладных кіраўніцкіх рашэнняў, якія прымаюцца дзяржавай, а таксама агульнай працы і ініцыятывы людзей», – сказаў Дзмітрый Матусевіч.

Закранаючы тэму рэалізацыі курса на пабудову IT-краіны і лічбавізацыі, Старшыня адзначыў, што Дзяржкаммаёмасць валодае шырокім спектрам сучасных тэхналогій. Ведамства на пастаяннай аснове стварае і ўдасканальвае свае інфармацыйныя сістэмы і рэсурсы, якія забяспечваюць высокую якасць прадастаўлення паслуг грамадзянам і задавальняюць патрэбнасці галін нацыянальнай эканомікі і бяспекі.

У завяршэнне сустрэчы Дзмітрый Матусевіч уручыў нагрудны знак адрознення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь «За добрасумленную працу ў сiстэме дзяржмаёмасцi» былому работніку прадпрыемства Глушанковай Надзеі. 

Падчас візіту ў Гомель глава ведамства таксама правёў сустрэчу з працоўным калектывам ААТ «Медпласт» і  наведаў участак па вытворчасці вакуумных прабірак для вянознай крыві, які быў адкрыты ў снежні мінулага года. Акрамя таго, Дзмітрый Матусевіч уручыў работнікам прадпрыемства Падзякі Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь за паспяховую рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па выпуску інавацыйнай прадукцыі.


Апошнія навіны