24.01.2022
Сфарміраваны праект пераліку невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з пунктам 10 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2019 г. №169 «Аб распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю» Дзяржаўны камітэт па маёмасці штогод фарміруе пералік невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь.
Так, на падставе ўзгодненых з абласнымі выканаўчымі камітэтамі прапаноў дзяржаўных органаў, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб аб'ектах невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, Дзяржкаммаёмасцю сфарміраваны праект пераліку на 2022 год для вывучэння патрэбнасці дзяржаўных органаў і арганізацый па выкарыстанні гэтай маёмасці ва ўласных мэтах. У яго ўключана 11 аб'ектаў.
З праектам пераліку можна азнаёміцца тут.
Апошнія навіны