18.04.2022
Работнікі Дзяржкаммаёмасці прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку
У мінулыя выхадныя прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці далучыліся да рэспубліканскага суботніка і навялі парадак на прылягаючай да камітэта тэрыторыі і на рабочых месцах.
«Рэспубліканскія суботнікі маюць вялікае значэнне для краіны, а таксама павышаюць каштоўнасць выніку, натхняюць і далей падтрымліваць створаны парадак. Дзяржаўны камітэт па маёмасці ўжо не першы год прымае ўдзел у рэспубліканскіх суботніках, таму магу з упэўненасцю сказаць, што правядзенне такіх акцый дапамагае аб'яднанню калектыву», – адзначыў Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч.
Сёлета ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел больш за 2,3 млн беларусаў. Працоўныя калектывы, грамадскія аб'яднанні, моладзь, дэпутаты, ветэраны і проста нераўнадушныя гараджане прыводзілі ў парадак двары і скверы, паркі і лясныя масівы.
Грашовыя сродкі, заробленыя на суботніку, будуць накіраваны для фінансавання капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй і элементамі рэстаўрацыі дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь».
Апошнія навіны