Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Пытанні актуалізацыі метадаў і форм работы з насельніцтвам абмеркавалі на рэспубліканскім семінары-нарадзе

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел у рэспубліканскім семінары-нарадзе «Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні». 

У рамках мерапрыемства Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў апошнія гады колькасць зваротаў ва ўсе дзяржорганы зніжаецца. Адпрацавана сістэма комплекснага вывучэння найбольш вострых праблем. Ёсць прыклады прыняцця агульнага рэгулюючага рашэння на самым высокім узроўні. Адно з іх тычыцца тэмы самавольных збудаванняў і зямельных «войнаў».

«Гэта ўсё ў бліжэйшы час перадаецца ўніз – старшыням сельскіх Саветаў і райвыканкамаў», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.


У Беларусі некаторы час назад абагульнілі ўсе звароты пасля нарады на ўзроўні Прэзідэнта і выйшлі на дапаўненні і змяненні Кодэкса аб зямлі. «Шмат аб гэтым казалі. У кодэкс унясуць змяненні, і будзем у большай колькасці працэдуры гэтыя апускаць на месцы. Не трэба ўсё рэгуляваць з цэнтра, ад Прэзідэнта», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у цэлым рэйтынг праблем, з якімі людзі ідуць да органаў улады, застаецца стабільным. Гэта пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі (амаль 20 % у агульным аб'ёме зваротаў грамадзян); архітэктуры і будаўніцтва, землеўпарадкавання і землекарыстання (11 %); працы і сацыяльнай абароны (амаль 10 %).

Для даведкі: Зыходзячы з аналізу зваротаў грамадзян, якія паступілі ў Дзяржкаммаёмасць, трэба адзначыць дынаміку іх зніжэння: у 2021 г. на 4,3% менш, чым у 2020 г., а ў 2020 г. амаль на 10 % менш, чым у 2019 г.

Акрамя таго, Дзяржкаммаёмасцю прыняты, а таксама распрацоўваецца шэраг нарматыўных прававых актаў, накіраваных на скарачэнне колькасці дакументаў, на падставе якіх ажыццяўляецца дзяржаўная рэгістрацыя нерухомай маёмасці, удасканальванне парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у дачыненні да суб'ектаў гаспадарання.

Па матэрыялах БелТА
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны