16.12.2021
Прынята новая рэдакцыя Закона «Аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці»

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці».
Законам вызначаюцца прававое рэгуляванне стварэння, функцыянавання і развіцця ў краіне Нацыянальнай інфраструктуры прасторавых даных, а таксама змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2008 года «Аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці» з мэтай рэалізацыі правапрымяняльнай практыкі ажыццяўлення геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці і прывядзення яго ў адпаведнасць з законамі аб нарматыўных прававых актах, тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі, ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці, указамі аб дзяржаўных праграмах і аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, удасканальванні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Закон вызначае тыпавыя кампаненты Нацыянальнай інфраструктуры прасторавых даных, віды ўключаемых у яе прасторавых даных, абавязкі пастаўшчыкоў па фарміраванні і прадастаўленні прасторавых даных і метаданых аб іх, а таксама функцыі аператара Нацыянальнага геапартала – асноўнага ядра Нацыянальнай інфраструктуры прасторавых даных і інфармацыйна-камунікацыйнай платформы распаўсюджвання і абмену наборамі прасторавых даных у глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт.
Правядзенне аналізу (маніторынгу) функцыянавання Нацыянальнай інфраструктуры прасторавых даных у мэтах яе развіцця і паляпшэння функцыянавання ўскладзена на аператара Нацыянальнага геапартала ў парадку, які ўстанаўліваецца Саветам Міністраў. Законам замацоўваецца, што геадэзічныя пункты, матэрыялы і даныя Дзяржаўнага картографа-геадэзічнага фонда, дзяржаўныя геаграфічныя інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы, створаныя за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, а атрыманыя за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў – ва ўласнасці адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
У парадку, устаноўленым актамі Кіраўніка дзяржавы, Дзяржаўным камітэтам па маёмасці ажыццяўляецца геадэзічны нагляд за прытрымліваннем патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у сферы геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, правільным адлюстроўваннем Дзяржаўнай граніцы, граніц адміністрацыйна-тэрытарыяльных, тэрытарыяльных адзінак і тэрыторыі краіны на картах і планах, іншай картаграфічнай прадукцыі, забеспячэннем захаванасці геадэзічных пунктаў дзяржаўных геадэзічнай, нівелірнай і гравіметрычнай сетак, захоўваннем матэрыялаў і даных Дзяржаўнага картографа-геадэзічнага фонда, а таксама нагляд за прытрымліваннем патрабаванняў да фарміравання, абнаўлення, прадастаўлення ў карыстанне і выкарыстання набораў прасторавых дадзеных, сервісаў для гэтых набораў і метаданых аб іх і іншых патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам у сферы геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці.
Законам вызначаны асноўныя тэрміны і іх прызначэнні ў сферы Нацыянальнай інфраструктуры прасторавых даных, удакладнены іншыя асобныя тэрміны, а таксама фармулёўкі відаў геадэзічных і картаграфічных работ дзяржаўнага і спецыяльнага прызначэння, іншыя пытанні правапрымяняльнай практыкі. Адзначаецца, што фінансаванне геадэзічных і картаграфічных работ ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, выплат за карыстанне матэрыяламі і данымі Дзяржаўнага картографа-геадэзічнага фонда, сродкаў арганізацый, фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Таксама законам удакладнены кампетэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ў сферы геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці.
Апошнія навіны