04.04.2022
Прададзены прыналежныя дзяржаве акцыі ААТ «МинскСортСемОвощ»
Прададзены прыналежныя дзяржаве акцыі ААТ «МинскСортСемОвощ» (5,16% статутнага фонда). Пакупнік – само прадпрыемства. У выніку продажу акцый удзел Рэспублікі Беларусь у кіраванні адкрытым акцыянерным таварыствам спыніцца.
Сума здзелкі склала 1 232 034,77 руб., што значна перавысіла рыначны кошт. Атрыманыя грашовыя сродкі падлягаюць пераліку ў рэспубліканскі бюджэт.
Асноўным відам дзейнасці ААТ «МинскСортСемОвощ» з'яўляецца аптовы і рознічны гандаль сельскагаспадарчымі культурамі, а таксама сродкамі па доглядзе за раслінамі, угнаеннямі і сельскагаспадарчым інвентаром.
Для даведкі: Пытанне актывізацыі продажу акцый таварыстваў з доляй дзяржавы ў статутным фондзе прадугледжана шэрагам праграмных дакументаў, такіх як Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, Праграма дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2025 года і Комплекс мер па запуску новага інвестыцыйнага цыкла.
Апошнія навіны