15.06.2022
Падпісаны Указ аб рэалізацыі калійных угнаенняў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня падпісаў Указ № 203 «Аб рэалізацыі калійных угнаенняў».
Дакумент накіраваны на пашырэнне відаў валют, у якіх можа выплачвацца вывазная мытная пошліна на калійныя ўгнаенні. Указам прадугледжана магчымасць яе выплаты ў расійскіх рублях, кітайскіх юанях, доларах ЗША і еўра.
Таксама Савету Міністраў у 2022– 2023 гадах даецца права прымаць рашэнні аб устанаўленні стаўкі вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні.
Апошнія навіны